Генрык Ян Літвін (; нар. , Варшава) — польскі гісторык і дыпламат, пасол Польшчы ў Беларусі з 2007 па 2010, пасол Польшчы ва Украіне з 2011 па 2016.

Біяграфія У 1982 скончыў навучанне ў Інстытуце гісторыі ў Варшаўскім універсітэце. У 1988 абараніў доктарскую ступень у Польскай Акадэміі Навук і заставаўся там у якасці ад’юнкта да 1991, калі ўзначаліў консульскае агенцтва ў Львове. У 1993 стаў першым генеральным консулам Польшчы ў Львове. Пазней быў намеснікам дырэктара дэпартамента усходняй Еўропы ў міністэрстве замежных спраў, працаваў у польскім пасольстве ў Рыме. З 2007 па 2010 быў паслом у Беларусі, з 2011 па 2016 — ва Ўкраіне.

Катэгорыя:Паслы Польшчы ў Беларусі