Вялікі шаўковы шлях (тэрмін уведзены нямецкім географам Рыхтгофенам у 1877; , , , , , ) — у старажытнасці і сярэднявечча караванная дарога з Кітая ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі. Адкрыты ў 2 стагоддзі да н.э. Вёў з Сіяня праз Ланьчжоў у Дуньхуань, дзе раздвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, перасякала Памір і ішла ў Фергану і казахскі стэп, паўднёвая — паўз возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан праз Яркенд і паўднёвы Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Усход.
Узнік па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. У якасці тавара для абмену прадстаўлены шоўк, фарфор, іншая кітайская прадукцыя. Адыграў значную ролю ў развіцці эканамічных і культурных сувязей народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі і Кітая.
Спасылкі
Катэгорыя:Шаўковы шлях Катэгорыя:Міжнародны гандаль Катэгорыя:Сусветная эканоміка Катэгорыя:Старажытны свет Катэгорыя:Гандлёвыя шляхі