Войшвіл, або ВойшвілтЛіцкевіч А. У. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII—XIV ст. назва і межы // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні. XV—XX стст. / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж.-- Гродна, 2013. — ISBN 978-83-7893-136-2 — С. 10-59. — С. 25. (1-я пал. XIV ст. — ) — літоўскі баярын.

Магчыма быў княжацкага паходжання. Паходзіў з Упіцкай зямлі, «двор» Войшвіла быў напэўна ў (паселішча згадваецца ў 1368, 1398 гадах, ёсць і цяпер). Разам з нейкім Рытам трымаў Лагойскае княства. У 1358 годзе «князі і баяры» Патрыкей, Войшвіл (Woyszwylt) і Айкша, Алізар і Васка Кірдзеевіч прадстаўлялі вялікалітоўскі бок пры ўлагоджанні спрэчак з Мазовіяй, але на думку некаторых даследчыкаўNowy kodeks dyplomatyczny Mazowsza / Wyd. I. Sułkowska-Kuraś, S. Kuraś. Cz. 3. — Warszawa, 2000. — S. 30, № 24; гэты дагавор пазнейшы фальсіфікат. Кіраваў дэмаркацыяй вялікалітоўска-лівонскай мяжы ў 1350-1360-х гадахWojtkowiak, Z. Północna granica Litwy w średniowieczu. «Limites inter Litvaniam et Livonia» z 1473 / Z. Wojtkowiak // Poznań-Wilnu. Studia historyków w roku tysiąclecia Państwa Litewskiego. — Poznań: Wyd-wo Poznańskie, 2010. — S. 244.Dorna, M. Akt delimitacji litewsko-inflanckiej z 7 lipca 1473 roku / M. Dorna // Lituano-Slavica Posnaniensia. — 2013. — № 14. — S. 93.. На думку Алега Ліцкевіча, у дагаворы 1358 года Войшвіл прадстаўляў вялікага князя АльгердаЛіцкевіч А. У. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII—XIV ст. назва і межы // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні. XV—XX стст. / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У. Сліж.-- Гродна, 2013. — ISBN 978-83-7893-136-2 — С. 10-59. — С. 26.. У 1367 годзе князь Уладзімір Альгердавіч «з князямі» Сцірпейкам, Войшвілам (Waysewist) і таксама Кейстутам прадстаўлялі вялікалітоўскі бок у дагаворы паміж ВКЛ і Ордэнам у Лівоніі ад 7 лістапада 1367 года.

Храніст XV стагоддзя Ян Длугаш лічыў Войшвіла сынам вялікага князя Кейстута, гэту думку пераняла «Хроніка Быхаўца», а затым пазнейшыя храністы Стрыйкоўскі і Бельскі. Таксама сынам вялікага князя Кейстута названы Войшвіл пад 1359 годам у так званай уставе Альгерда пра крэваў — фальсіфікаце Тэадора Нарбута. На гэтым грунце, а таксама бо Войшвіл напісаны ў крыніцах сярод «князёў і баяр» блізка да князёў, такога меркавання трымаўся і Юзаф ВольфWolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… — S. 160..

Паводле Германа Вартберга, Войшвіл (Wezewilte, nobilis satrapa) загінуў у 1370 годзе ад холаду ў адступленні вялікалітоўскага войска пасля паразы пад РудавайWartb. S. 96..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Баяры літоўскія