Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — былая вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Магілёве. Быў размешчаны ў былым будынку гаркама КПБ па адрасе вул. Крыленкі, 12.

Гісторыя У 1990 годзе ў Магілёве адкрыты педагагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2011 годзе факультэт ператвораны ў Магілёўскі філіял. У філіяле былі створаны акадэмічны хор, вакальны ансамбль, камерны аркестр, аркестр народных інструментаў імя Л. Л. Іванова, якія вялі актыўную канцэртную дзейнасць.

Закрыты загадам рэктара К. М. Дулавай ад 13.05.2021 № 17.О прекращении деятельности Могилёвского филиала

Структура У філіяле станам на пачатак 2021 года дзейнічала кафедра харавога дырыжавання і інструментальнага выканальніцтва.

Спецыяльнасці У філіяле праводзілася навучанне па наступных спецыяльнасцях: «Дырыжаванне» (акадэмічны хор); «Фартэпіяна»; «Струнныя смычковыя інструменты (скрыпка, альт, віяланчэль)»; «Духавыя інструменты (флейта, габой, кларнет, трамбон, труба, саксафон)»; «Ударныя інструменты»; «Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты (цымбалы, балалайка, домра)»; «Баян-акардэон».

Дырэктары Леанід Леанідавіч Іваноў (1990—2009) Мікалай Міхайлавіч Алданаў (2009—2017) Вольга Рыгораўна Шаўчэнка (2017—2021)

Спасылкі Старонка Магілёўскага філіяла на сайце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Магілёва Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі Катэгорыя:2011 год у Магілёве