Эдвард Джэймс Рой (; , Ньюарк, Агая, ЗША — 12 лютага , па іншых дадзеных 11 лютага) — пяты прэзідэнт Ліберыі.

Нарадзіўся ў сям’і бізнесмэнаў. Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Агая ў Афінах, а ў 1846 годзе пакінуў ЗША і перасяліўся ў Ліберыю, дзе адкрыў сваю краму. З 1849 года Рой пачаў сваю палітычную дзейнасць.

Ён выступаў у палаце прадстаўнікоў і працаваў галоўным суддзёй у вярхоўным судзе Ліберыі. Паступова узмацняючы свае пазіцыі, у 1870 годзе ён стаў прэзідэнтам краіны. У перыяд яго прэзідэнцтва выбухнуў фінансавы крызіс, і яго апаненты, скарыстаўшыся гэтым, у 1871 годзе зрынулі Роя з дапамогай арміі.

Катэгорыя:Прэзідэнты Ліберыі