Анкарскі метрапалітэн (), сістэма грамадскага пасажырскага рэйкавага транспарту ў горадзе Анкара (Турцыя). Спалучае падземныя і наземныя ўчасткі і складаецца з дзвюх ліній — Анкарай () і Метро (). Яшчэ тры лініі будуюцца.

Анкарай

Тэрмінам Анкарай абазначаецца сістэма "лёгкага метро", якая была першай стадыяй будаўніцтва сучаснай грамадскай транспартнай сістэмы турэцкай сталіцы. Будаваў кансорцыюм на чале з Siemens на працягу 1992-1996. Лінія звязвае AŞTİ (Ankara Şehirlerarası Terminal İşletmesi - Анкарскі міжгародні аўтавакзал) і Дыкімеві (). Працягласць 8,7 км, з якіх 8 км — падземныя тунэлі. На лініі 11 станцый, сістэма абслугоўваецца 11 трохвагоннымі цягнікамі вытворчасці Siemens-Adtranz-Ansaldobreda, S.P.A.

Метро

Працуе з 1997, звязвае цэнтр горада (плошча Кызылай) з прыгарадам Анкары Батыкентам. Працягласць лініі 14,7 км (у тым ліку 6,5 км пад зямлёй), 12 станцый. На лініі працуюць 36 трохвагонных цягнікоў Bombardier Transportation, у гадзіну пік колькасць вагонаў павялічваецца да пяці.

Будуюцца тры лініі метро: Паўднёва-заходняя: Кызылай—Чайёлу, 18 км, 16 станцый; Заходняя: Батыкент—Сінджан, 18 км, 11 станцый; Паўночная: Улус—Кечорэн, 7,9 км, 6 станцый.

У далейшым плануецца пашырэнне сістэмы на поўдзень горада.

Станцыі thumb|250px|Станцыя Йенiмахале thumb|250px|Білет анкарскага Метро

Анкарай

Дыкімеві Куртулуш Калей Кызылай (пераход да лініі Метро) Дэміртэпэ Мальтэпэ Тандаган Бешэўлер Бахчэльяўлер Эмек AŞTİ

Метро

Кызылай (пераход да лініі Анкарай) Сіхіе Улус Кюльцюр Меркезі Акёпру Іведзік Йенімахале Дэметэўлер Хастанэ Маджункёй Осцім Батыкент