Вуліца Максіма Багдановіча — вуліца ў Цэнтральным і Савецкім раёнах Мінска.
Назва Названа ў гонар беларускага паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка Максіма Багдановіча (1891—1917). Да перайменавання насіла імя Максіма Горкага.
Гістарычная (першапачатковая) назва — Вялікая БарысаўскаяСацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007..
Размяшчэнне Вуліца Багдановіча бярэ пачатак ад праспекта Пераможцаў і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Кальцова.
Забудова
Няцотны бок
Траецкае прадмесце: № 3 — двухпавярховы будынак (XIX ст.) № 7 — № 7а — Літаратурны музей Максіма Багдановіча — № 9 — № 9а — Кітаеўская сінагога — № 11 — № 13 (тры будынкі — 13, 15, 17) — № 17а — № 19 — № 21 — № 23а — месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся М. Багдановіч (1879—1880). — № 23 — Трэці Дом Саветаў (1936, архітэктары А. Дзянісаў і У. Вараксін). — № 29 — комплекс будынкаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча: вучэбны корпус (будынак комплексу былой духоўнай семінарыі, корпус 2/3) (ХІХ стагоддзе), корпус 2/1 (1953), спартыўная зала (корпус 2/17) (1953—1955 гады). — № 31 (вул. Камуністычная, 42) — будынак (1950-я гады). — № 33 — будынак (1950-я гады). —
№ 39 (вул. Кісялёва, 30) — Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» (1864) — № 153 — Будынак Інстытута меліярацыі (1975; архіт. П. Кракалёў, Л. Бледных). Складаецца з прамавугольнага 9-павярховага лабараторнага корпуса, пастаўленага тарцом да вуліцы, і размешчаных перпендыкулярна да яго аднапавярховых аб’ёмаў канферэнц-залы і сталовай.
№ 155 — Будынак Навукова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (1980; архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін).
Цотны бок № 2 — Комплекс будынкаў былога Троіцкага манастыра базыльянак, гарадской бальніцы (1630), манастырскі корпус (1799—1800), дом інвалідаў (1840—1847), багадзельня (1840—1847), гаспадарчая пабудова (1840—1847) — № 6 (вул. Пашкевіч, 1) — будынак 1950-я гады. — № 8 — будынак (1950-я гады). — № 10 — будынак (1950-я гады). —
№ 24 (вул. Кісялёва, 28) — будынак (1864). — (праспект Машэрава, 17) — будынак Белгорхімпрама. Узведзены як будынак Беларускага філіяла навукова-даследчага і праектнага інстытута галургіі (архітэктары М. Барсукоў, В. Нікіцін).
Славутасці Мемарыяльная дошка Максіму Багдановічу на доме № 25, размешчаным на месцы, дзе раней быў дом, у якім нарадзіўся паэт. Устаноўлена ў 1959 г. (новы варыянт у 1982 г.; архіт. Ю. Казакоў, скульптар Э. Астаф'еў). Мемарыяльная дошка падпольшчыкам на доме № 39 (на будынку піваварнага завода «Аліварыя»). Устаноўлена ў 1970 г., абноўлена ў 1984 г. (архіт. Б. Сідарэнка; сілумін). Мемарыяльная дошка ў гонар 81-х Мінскіх курсаў камсаставу на доме № 29. Устаноўлена на будынку сувораўскага вучылішча, у якім у 1921—1924 гг. размяшчаліся курсы. Мемарыяльная дошка ў Аб’яднанай беларускай ваеннай школы на доме № 29. Устаноўлена на будынку сувораўскага вучылішча, у якім у 1924—1937 гг. размяшчалася школа.
Цікавыя факты У ноч на 28 верасня 2008 года ў будынку СШ № 188 для дзяцей з парушэннямі зроку (Багдановіча, 35), дзе падчас парламенцкіх выбараў 2008 года знаходзіўся выбарчы ўчастак № 463 Старавіленскай акругі № 105 паводле слоў дзяжурнага міліцыянера Мікалая Казлова старшыня і некалькі членаў выбарчай камісіі ўкідвалі бюлетэні ў скрыню для галасавання. Па яго словах была заяўлена праверка, якая не прывяла да пацверджання ці абвяржэння яго інфармацыіМария Эйсмонт. «что же им говорят накануне выборов, если они так самозабвенно занимаются фальсификациями?..» // Народная воля 19.10.2010 цыт. па: Как в Беларуси фальсифицируют выборы (Свидетельство очевидца) // Freebelarus Livejournal. У 1973 г. сцяна СШ № 130 (дом 84, з 1999 г. - гімназія № 15) была ўпрыгожана мазаікай на касмічную тэму, а ў 2022 г. гэту мазаіку замазалі штукатуркай па прычыне адсутнасці значнасці твору мастацтваМінскія школы: цікавосткі, традыцыі, незвычайнасці // Блог Андрэя Берастоўскага«Пришло время наложить штукатурку». В Минске исчезает советская мозаика // Onliner.by.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)