Праспект Жукава — магістральная вуліца ў Кастрычніцкім, Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Мінска, частка другога гарадскога транспартнага кольца. Названа ў гонар Георгія Жукава (1896—1974), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, Маршала СССР.

Праспект Жукава праходзіць па ніжнім ўзроўні адзінай у Беларусі трохузроўневай транспартнай развязкі (пад праспектам Дзяржынскага).

На скрыжаванні вуліцы Чыгуначнай і праспекта Жукава устаноўлены Помнік Жукаву.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск) Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Георгія Жукава