Першамайская вуліца — вуліца ў Ленінскім і Партызанскім раёнах Мінска, частка другога траспартнага кольца сталіцы. Перасякае раку Свіслач.
Праходзіць паралельна праспекту Незалежнасці. Перасякае вуліцы: Чырвонаармейскую, Захарава.
Да вуліцы прылягаюць Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага і сквер Сімона Балівара. Па вуліцы арганізаваны трамвайны рух. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінска.
Гісторыя На карце Мінска 1858 года вуліца была ўжо пазначана і праходзіла па паўднёва-усходняй мяжы горада. Гістарычная назва вуліцы — Вясёлая. Недалёка ад вуліцы знаходзіліся вайсковыя казармы, склады, шпіталь. Існуе меркаванне, што сваю назву вуліца атрымала з-за вялікай колькасці піцейных дамоў і вайскоўцаў, якія вясёла бавілі тут час з жанчынамі лёгкіх паводзін.
Пасля рэвалюцыі ў 1923 годзе«Вся Белоруссия». Адресно-справочная книга и календарь на 1923 г. «Белтрестпечать». Минск. 1923 г. C. 176. вуліца атрымала назву Першамайскай. У спадарожніку па Мінску (1930 г.) і на гарадской карце 1934 года вуліца ўжо пазначана з новай назвай.
У час нацысцкай акупацыі Першамайская была сярод нешматлікіх вуліцаў, якія захавалі сваю назву.
У сучаснай гарадской гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаванні з вуліцай Пуліхава 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй, а таксама ўвесну 2013 года, калі жыхары раёна дамагліся скасавання плана будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ля скрыжавання з вуліцай Пуліхава шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра «Park Avenue»..
Забудова
Забудова вуліцы незвычайная ў тым сэнсе, што дамы з няцотнымі нумарамі размешчаныя толькі на другой палове вуліцы, на адлегласці ў паўкіламетра ад яе пачатку. Таксама цікавай асаблівасцю вуліцы з’яўляецца тое, што незвычайна вялікая колькасць будынкаў на ёй пабудаваныя ў гады, якія заканчваюцца на «8».1918 г. — дамы 2 і 4; 1948 г. — дамы 6, 6а, 8, 8а, 10; 1958 г. — дом 20; 1978 г. — дом 20/2. № 24 корпус 1 — жылы дом з крамай «Трыкатаж» (архітэктар Э. Святлова).
Далягляды вуліцы
Літаратура
Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск) Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)