Вуліца Леніна, ранейшыя назвы Лошыцкая, Францысканская, Губернатарская, Карла Маркса, Ленінская — магістральная вуліца ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах Мінска ад плошчы Свабоды да вуліцы Аранскай. Названая ў гонар Уладзіміра Леніна.

На вуліцы размяшчаецца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (№ 20), міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (№ 19), 3-я гарадская клінічная бальніца імя Клумава (№ 30-32).

Агульныя звесткі

У XVI—XVII стст. называлася Лошыцкай, потым, у XVIII—XIX стст. — Францысканскай. З сярэдзіны XIX ст. і да 1919 года вуліца насіла назву Губернатарская. У дарэвалюцыйны перыяд яна з’яўлялася адной з самых ажыўленых і прэстыжных у горадзе: тут размяшчаліся шматлікія гасцініцы («Еўропа», «Швейцарыя», «Маскоўская»), друкарні і рэдакцыі газет («Минский листок», «Голос провинции», «Минское эхо»), кніжныя і ювелірныя магазіны, а таксама Губернскае ўпраўленне, ад якога вуліца і атрымала сваю назву.

У 1919—1922 гадах вуліца называлася імя Карла Маркса, у 1922—1945 — Ленінскай, а з 1945 — Леніна. Працягласць вуліцы каля 2,5 км; раней працягласць складала 950 метраў (да вуліцы Ульянаўскай). Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Плошчы Свабоды. Тэрыторыя забудоўвалася з XVI стагоддзя, але практычна ўсе сучасныя будынкі — першых паваенных гадоў. У 1948—1950 гадах у цэнтральнай частцы вуліцы ўладкаваны бульвар.

Праходзіць ад плошчы Свабоды як працяг праспекта Пераможцаў на паўднёвы ўсход. Перасякае Рэвалюцыйную і Інтэрнацыянальную вуліцы на плошчы Свабоды, затым — праспект Незалежнасці, вуліцу Карла Маркса, вуліцу Кірава, вуліцу Ульянаўскую, вуліцу Смаленскую, і заканчваецца развязкай з Партызанскім праспектам і вуліцай Аранскай. Працяг — вуліца Трасцянецкая.

На розных участках вуліца мае ад адной да трох палос у кожны бок. Да 1980-х гадоў вуліца завяршалася скрыжаваннем з вуліцай Ульянаўскай, пасля быў пабудаваны мост праз Свіслач і працяг вуліцы, што дазволіла звязаць цэнтр горада з Партызанскім праспектам. Да пачатку 2000-х у канцы вуліцы дзейнічалі аднаўзроўневы чыгуначны пераезд з ажыўленым Аршанскім (Маскоўскім) кірункам беларускай чыгункі і скрыжаванне з Партызанскім праспектам. У наш час пабудаваны чыгуначны мост і двухузроўневая аўтамабільная развязка.

Забудова вуліцы паваенная, за выключэннем карпусоў 3-й гарадской бальніцы. Дамы 4, 5, 6 і 8 пабудаваныя ў 1952—1956 гадах (архітэктар Г. Заборскі), дом 18 у 1949—1951 гадах (архітэктары А. Брэгман, М. Драздоў, Г. Заборскі, У. Кароль, У. Вараксін).

Бульвар

Бульвар на вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да вуліцы Карла Маркса быў зроблены на аснове Генеральнага плана горада Мінска 1946 года. Аўтарамі агульнага вырашэння былі архітэктары Н. Трахтэнберг і Г. Парсаданаў, аўтар праекта азелянення вуліцы Леніна архітэктар М. Андросаў; аўтар рашоткі агароджы бульвара — архітэктар Шміт; у 1949 годзе архітэктаркай Р. Абразцовай быў зроблены праект добраўпарадкавання бульвара. Да 1952 года рэканструкцыя вуліцы Леніна скончана, вуліца была пашырана амаль у два разы адносна першапачатковай шырыні, быў зроблены бульвар. У 2002 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьДо 1930 в Минске не было ни одного городского бульвара . 3 ліпеня 2003 была скончана рэканструкцыя бульвара (А. Сардараў). Былі створаны два невялікія фантаны са скульптурамі, заменены старыя і хворыя дрэвы ліпавай алеі, а таксама асфальт на ўзорыстую пліткуБульвар на улице Ленина в Минске будет реконструирован .

У маі 2010 года на рагу з вуліцай Карла Маркса пастаўлены помнік Анры Дзюнану, заснавальніку Чырвонага Крыжа.

Гістарычная забудова Да Другой сусветнай вайны вуліца мела шчыльную гістарычную забудову, якая была практычна цалкам знішчана. Напачатку вуліцы, з боку Саборнай плошчы, гістарычна размяшчаліся комплексы францысканскага кляштара і кляштара марыявітак, заснаванага ў 1771 годзе Кунегундай Рушчыц (пры ім дзейнічала школа).

У дарэвалюцыйны час на Губернатарскай вуліцы знаходзілася вялікая колькасць гасцініц, магазінаў і адміністрацыйных будынкаў. Згодна з гістарычнай нумарацыяй, тут размяшчаліся:

Дом Поляка (Губернатарская, 1) — знаходзіўся на месцы сучаснага гатэля «Еўропа». Тут працавала шыкоўная гасцініца «Еўропа», а таксама кніжны магазін і бібліятэка-чытальня В. Фрумкіна. Дом Тапаза (Губернатарская, 5) — у будынку працаваў фірмовы магазін А. Г. Гурвіча. Будынак Гарадской управы (Губернатарская, 7/1) — знаходзіўся на рагу з гістарычнай Юр’еўскай вуліцай. Тут размяшчаліся гарадская ўправа, гарадская дума, першая паліцэйская частка і гарадскі сіроцкі суд. Дом Браўдэ (Губернатарская, 8) — у доме дзейнічала банкірская кантора Сафіі Браўдэ. Дом Анцэліёвіча (былы Ярохава) (Губернатарская, 10) — тут знаходзіўся магазін яраслаўскага палатна і тэхнічная кантора С. А. Анцэліёвіча. Дом Маляўскага (Губернатарская, 11) — у будынку працавала гасцініца «Швейцарыя» І. Х. Розіна на 18 нумароў з вядомым у горадзе рэстаранам. Дом Боршча (Губернатарская, 13) — тут размяшчаўся буйны ўніверсальны магазін братоў К. і Н. Боршчаў, а таксама спецыяльная майстэрня дамскіх убораў. Дом Курлянда (Губернатарская, 15) — будынак займала гасцініца «Маскоўская» Я. М. Гурвіча (14 нумароў). Таксама тут дзейнічаў «біяскоп» — адзін з першых кінематаграфічных апаратаў горада. Дом Этынгера (Губернатарская, 16) — у доме размяшчаліся мылаварны завод І. Данішэўскага і парфюмерная фабрыка «Вікторыя». Дом Кугеля (Губернатарская, 18) — будынак, у якім працаваў англійскі магазін тканін. Дом Ракаўшчыкаў (Губернатарская, 19) — тут дзейнічала друкарня І. Каплана і размяшчаўся рэнкавы склеп. Дом Поляка (Губернатарская, 20) — другі дом з такой назвай на вуліцы. У ім знаходзілася банкірская кантора купца 1-й гільдыі М. Е. Поляка, друкарня І. і В. Тасьманаў, рэдакцыя газеты «Минское эхо» і пераплётная майстэрня Біндлера. Дом Рэйман (Губернатарская, 21) — з 1881 года ў будынку размяшчалася жаночая ўрадавая гімназія, дзе выкладалі музыку, танцы і рукадзелле. Дом Стэфановіча (Губернатарская, 22) — тут працаваў ювелірны магазін І. М. Ізгура. Дом Стронгіна (Губернатарская, 24) — у доме размяшчалася рэдакцыя газеты «Голос провинции». Дом Мунвеза (Губернатарская, 30) — будынак займала гасцініца «Гранд Атэль» Х. М. Майзельса (8 нумароў). Дамы Дворжаца (Губернатарская, 32) — буйны комплекс будынкаў, які ўмяшчаў друкарню Х. Я. Дворжаца (тут друкаваліся паэма «Гапон» В. Дуніна-Марцінкевіча і «Минские губернские ведомости»), рэдакцыі газет «Минский листок» і «Минская газета-копейка», зубалячэбную амбулаторыю, зубатэхнічную школу і кавярню М. І. Якаўлева. Дом Карказовіча (Губернатарская, 34) — тут размяшчаліся цэнтральная паштова-тэлеграфная кантора, гарадская тэлефонная станцыя (з 1890 года) і станцыя хуткай дапамогі. Дом Стругача (Губернатарская, 70) — у канцы вуліцы працаваў вядомы пецярбургскі гадзіннікавы майстар А. Лейзероўскі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска

Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна