Плошча Пятра Мсціслаўца — цэнтральная плошча г. Мсціслава Магілёўскай вобласці.

Плошча доўгі час не мела афіцыйнай назвай. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» плошчы нададзена імя Пятра МсціслаўцаУ Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы.

Абмежавана вуліцамі Варашылава і пешаходнымі часткамі вуліц Калініна, Пірагоўскай, Савецкай.

На плошчы знаходзяцца будынак Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта, Палац шлюбаў і ўрачыстасцей (перабудаваны будынак кінатэатра «Мір»), помнік Пятру Мсціслаўцу.

Спасылкі

Катэгорыя:вуліцы Мсціслава Катэгорыя:Плошчы Беларусі Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Пятра Мсціслаўца