Будынак былога казначэйства — будынак у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчаны на вуліцы Савецкай, 14. Пабудаваны у канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Архітэктура

Помнік эклектычнай архітэктуры з элементамі неакласіцызму. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным вальмавым дахам. Цэнтральны вугал скошаны, паверхня сцяны скосу завершана атыкам з люнетам, вуглы гарызантальна руставаны. Першы i другі паверхі аддзелены карнізам. Аконныя праёмы лучковыя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі. Унутраная планіроўка калідорная з адна- i двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Мсціслава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мсціслава Катэгорыя:Савецкая вуліца (Мсціслаў) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі