Ілья́ Яфі́мавіч Прус (, , Мінская губерня — , ) — савецкі военачальнік, генерал-маёр інжынерных войск (1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рамесніка. Скончыў яўрэйскае вучылішча, працаваў служачым.
У красавіку 1918 года ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны (Заходні фронт, 1918—1920). Ваяваў супраць польскіх легіянераў, атрада Булак-Балаховіча і інш.
У 1921 годзе скончыў дывізіённыя курсы палітрукоў, служыў палітруком стралковага палка. У 1928 годзе скончыў ваенна-інжынерную школу, камандаваў сапёрнымі падраздзяленнямі. У 1934 годзе скончыў камандна-інжынерны факультэт Ваенна-інжынернай акадэміі. Дывізіённы інжынер. З красавіка 1938 года начальнік курсаў малодшых лейтэнантаў інжынерных войскаў Кіеўскай ваеннай акругі. З лістапада 1938 года — начальнік інжынераў Кіеўскага ўмацаванага раёна; кіраваў будаўніцтвам ўмацаванага раёна на заходняй мяжы, у Кіеўскай ваеннай акрузе. Ваенны інжынер 2 рангу. З красавіка 1940 года — памочнік начальніка ўпраўлення Рава-Рускага ваеннага будаўніцтва, з студзеня 1941 года — начальнік 82-га Упраўлення ваеннага будаўніцтва; арганізоўваў будаўніцтва ўмацаванняў пад Кіевам.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, з ліпеня 1941 года — начальнік 17-га армейскага ўпраўлення Ваенна-палявога будаўніцтва (Паўднёва-Заходні фронт), са снежня 1941 года — намеснік камандуючага 2-й сапёрнай арміяй. З студзеня па сакавік 1942 года — камандуючы 5-й сапёрнай арміяй. З сакавіка па чэрвень 1942 года — камандуючы 7-й сапёрнай арміяй, палкоўнік; армія ўзводзіла абарончыя збудаванні па рэках Аскол і Дон, абводы 2-й чаргі вакол Сталінграда (на Паўднёва-Заходнім і Сталінградскім франтах). У 1942—1944 гадах — намеснік камандуючага — начальнік інжынерных войскаў шэрагу армій (9-я армія Паўночна-Каўказскага фронту, 62-я армія). У 1945 г. — начальнік Упраўлення абарончых работ фронту, Рэзерву Вярхоўнага галоўнакамандавання.
11 ліпеня 1945 года прысвоена званне генерал-маёр інжынерных войскаў. У 1945—1946 гадах кіраваў будаўніцтвам мемарыяльных комплексаў у Берліне. З 1949 года займаў камандныя пасады (начальнік 25-га ўпраўлення інжынерных работ абарончага будаўніцтва Сухапутных войскаў; з красавіка 1950 года — начальнік 142-га інжынернага будаўнічага ўчастка; з лютага 1952 года — начальнік будаўнічага ўпраўлення Прыморскай, затым Далёкаўсходняй ваеннай акругі; з кастрычніка 1955 года — начальнік 27-га ўпраўлення інжынерных работ). З мая 1958 года — начальнік упраўлення прамысловых прадпрыемстваў Галоўнага Упраўлення аэрадромнага і спецыяльнага будаўніцтва МА СССР. З 1964 года камандаваў воінскімі часцямі Цэнтральнага ўпраўлення спецыяльнага будаўніцтва МА СССР. З чэрвеня 1966 года — Галоўны эканаміст Цэнтральнага ўпраўлення спецыяльнага будаўніцтва МА СССР.
У 1968 годзе выйшаў у адстаўку.
Узнагароды чатыры ордэны Леніна чатыры ордэна Чырвонага Сцяга (у тым ліку за ўзорнае выкананне заданняў Урада па будаўніцтву ўмацаваных рубяжоў супраць нямецкіх захопнікаў — Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 лютага 1942 г.) два ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «ХХ гадоў РСЧА» Медаль «За абарону Сталінграда» Медаль «За абарону Каўказа» медалі.
Літаратура Военно-инженерная Краснознаменная академия имени В. В. Куйбышева : Краткий исторический очерк / Под общей ред. А. Д. Цирлина. — М.: ВИА, 1966. Маршалы инженерных войск / Под общей ред. В. П. Кузнецова. — М.: Мегаполис-Экспресс, 1997. Уманский Р. Г. На боевых рубежах. — М.: Воениздат, 1960. Школа военных инженеров / Под ред. В. В. Жигайло. — М.: Воениздат, 1980.
Спасылкі
Прусс Илья Ефимович — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі