Лукаш Смуглевіч (; — , Варшава) — мастак, працаваў таксама ў Галічыне. Яго род паходзіў з Жамойці. Настаўнікам быў спачатку Ян Самуэль Моцк, а пасля яго смерці — Сымон Чаховіч (з 1737 года). Пастаянна жыў у Варшаве. У 1752-1758 гадах працаваў для Яна Клеменса Браніцкага. Быў двойчы жанатым. Першая жонка — Зялінская. Другая жонка — дачка сястры Сымона Чаховіча Рэгіна Алясніцкая, з якой яны ажаніліся перад 1740 годам і мелі 10 дзяцей, з якіх пяцёра сыноў сталі мастакамі. Быў пахаваны ў крыпце касцёла рэфарматаў у Варшаве (цяпер , вул. , 31/33).

Працы роспіс інтэр'еру (паліхрамія) (разам з сынам Антоніем і памочнікамі), 1765 год. дэкарацыя тэатральнай залы (разам з сынам Антоніем і памочнікамі). маляваў і залаціў галоўны алтар у (Варшава) у 1747-1748 гадах. партрэты караля Аўгуста III і каралевы Марыі Юзефы (абодва страчаныя, якія знаходзіліся ў зборы ў Дрэздэне).

Літаратура Michalczyk Z. Smuglewicz (Smuglewicz) Łukasz (1709-1780) // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa — Kraków : Polska Akademia Nauk, Polska Akademia Umiejętności, 1999. — Tom ХХХІХ/3, zeszyt 162. — S. 379-380. (польск.)  Rastawiecki E. Słownik malarzów polskich tudzież obcych w Polsce osiadłych lub czasowo w niej przebywających. — Warszawa : Nakł. aut. (S. Orgelbrand), 1851. — T. II. — 327 s. — S. 170-171. (польск.) 

Катэгорыя:Постаці Варшавы Катэгорыя:Мастакі Польшчы