Квадратная мышца паясніцы () парная, плоская, чатырохвугольная; пачынаецца з задняй часткі падуздышнага грэбня, падуздышна-паяснічнай звязкі і на папярочных адростках I-IV паяснічных пазванкоў. Прымацоўваецца да медыяльнага краю XII рабра і да папярочных адросткаў I-IV паяснічных пазванкоў.
Функцыя Пры двухбаковым скарачэнні спрыяе ўтрыманню тулава ў вертыкальным становішчы. Пры аднабаковым скарачэнні разам з цягліцай, якае выпрамляе тулава, і цягліцамі бакавой сценкі жывата нахіляе пазваночнік у свой бок, цягне ўніз XII рабро.
Інервацыя Цягліцавыя галіны паяснічнага спляцення (Th12, L1-L5)
Кровазабеспячэнне Падраберная, паяснічныя, падуздышна-паяснічная артэрыі.
Літаратура М. Р. Сапин, Анатомия человека: учебник в 3 т. — М.: ГЭОТАР-Медия, 2007. — Т. 1. — 608 с. ISBN 978-5-9704-0600-7 (т. 1)
Катэгорыя:Цягліцы тулава