Ластаўневыя — у крыніцы пад назвай (Asclepiadoideae) — падсямейства двухдольных зрослапялёсткавых раслін сямейства .
Сістэматыка
Згодна з APG II Asclepiadoideae лічыліся асобным сямействам Asclepiadaceae. Аднак малекулярныя дадзеныя сведчаць аб тым, што група эвалюцыйна паходзіць ад Apocynaceae, і, таму згодна з апошняй батанічнай сістэматыкай APG III таксон быў рэкатэгарызаваны як падсямейства сямейства Apocynaceae. У яго ўваходзяць 214 родаў, з якіх больш за тры дзясяткі сукулентных, і каля 2 400 відаў.
Агульная біямарфалагічная характарыстыка Кусты, паўкусты, шматгадовыя ці аднагадовыя травяністыя расліны, часта з павойнымі сцебламі. Лісце размяшчаецца чаргова, супратыўна або кольцава. Ліставыя пласціны — простыя, цэльнакрайнія, без прылісткаў. Кветкі правільныя, абодваполыя, адзінкавыя або сабраны ў суквецці. Плод — сухая лісцянка, якая раскрываецца па шве. Насенне часцей за ўсё мае чубок шаўкавістых валасінак.
Распаўсюджанне Прадстаўнікі гэтага сямейства распаўсюджаныя пераважна ў тропіках і субтропіках. Распаўсюджаны ў Амерыцы, Афрыцы, Усходняй Азіі. Некаторыя нешматлікія віды растуць ва ўмераных шыротах.
Сукулентныя роды сямейства паходзяць з Паўднёвай Афрыкі (Hoodia, Huernia, Stapelia, Caralluma, Tavaresia). Ceropegia расце ў Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй Афрыцы, на Мадагаскары і на Канарскіх астравах, у Індыі. Hoya распаўсюджаная ў Індыі, Кітаі, на Малайскім архіпелагу і на паўночным усходзе Аўстраліі.
Выкарыстанне Некаторыя віды сямейства выкарыстоўваюць як лекавыя расліны. Прымяняюцца пры сардэчных, гінекалагічных і іншых захворваннях. Многія віды вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны.
Літаратура Широбокова Д. Н., Нікітіна В. В., Гайдаржи М. М., Баглай К. М. Кактуси та інші сукулентні рослини. — К.: Українські пропілеї, 2003. — 110 с. ISBN 966-7015-28-9
Спасылкі Удивительные ластовневые / Київський сайт про кактуси та кактусистів Малоизвестные ластовневые / Floralworld.ru The Genera of Asclepiadoideae, Secamonoideae and Periplocoideae (Apocynaceae) http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/family.pl?1694
Катэгорыя:Кутровыя