Беларусы Германіі () — грамадзяне Германіі або асобы, якія пражываюць у Германіі, беларускага паходжання. Паводле перапісу 2020 года ў Германіі жылі 24 250 беларусаў. С. 23

Гісторыя У 1582 годзе Саламон Рысінскі, вядомы як першы, хто назваў сябе беларусам, а свой край Беларуссю вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце. У 1586 годзе ён паступіў у Альтдорфскі ўніверсітэт (паблізу Нюрнберга).Латышонак, А. Навуковыя крыніцы самаакрэслення Саламона Рысінскага як беларуса / А. Латышонак // Рэфармацыя і грамадства: XVI стагоддзе : Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі. — Мінск : Беларускі кнігазбор, 2005. — С. 126—131.

XX стагоддзе У пачатку ХХ ст. у Германіі на сезонных заробках працавалі некалькі соцен тысяч беларусаў. З 1919 па 1925 гг. у Берліне дзейнічала дыпламатычнае прадстаўніцтва Беларускай Народнай РэспублікіНямеччына — самая прыцягальная для імігрантаў краіна. 12-16 студзеня 1925 года ў Берліне адбылася Другая Усебеларуская канферэнцыя, на якой было прынята рашэнне аб ліквідацыі ўрада БНРПРАДСТАЎНІЦТВА БНР У НЯМЕЧЧЫНЕ.

Са снежня 1939 года выдавалася ў Берліне газета Раніца. 19 чэрвеня 1941 года ў Берліне быў утвораны Беларускі нацыянальны цэнтр на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага камітэта самапомачы і Беларускага прадстаўніцтва.

Пасля капітуляцыі Германіі і захадаў па вяртанні прымусова вывезеных на радзіму ў лагерах для перамешчаных асоб апынулася недзе пад 50 тыс. тых, хто не пажадаў вяртацца ў Беларусь. У 1947—1950 гг. у выніку вялікага перасялення яны збольшага эмігравалі ў ЗША, Канаду, Аўстралію, часткова ў Брытанію, Францыю, Бельгію. Беларускі ДП-лагер быў у прыватнасці ў Ватэнштэт, Міхэльсдорф, Мітэнвальд, Віндышбэргэрдорф, Остэргофэн, Бакнанг і Розенгайм.МАТЭРЫЯЛЫ ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ Ў 1939—1951 гадох Дзейнічала Беларуская гімназія імя Янкі Купалы і Беларускі нацыянальны камітэт у Рэгенсбургу.

З канца 1940-х гадоў горад Мюнхен стаў цэнтрам беларускай прысутнасці ў Германіі. У горадзе выдавалася газета «Бацькаўшчына», дзейнічала беларуская служба Радыё «Свабода», а таксама працаваў Інстытут вывучэння СССР.Алег Гардзіенка «Беларускі Мюнхен»

Новая эміграцыя пачалася з пачатку 1990-х. У 2001 і 2004 годзе былі дзве спробы стварыць арганізацыі беларусаў: «Згуртаваньне беларусаў у Нямеччыне» (старшыня — Язэп Паўловіч, Зіген, 2001) і «Зьвяз беларусаў Нямеччыны» (старшыня — Яўген Мурашка, Ландсхут, 2004).СТВОРАНЫ “ЗЬВЯЗ БЕЛАРУСАЎ НЯМЕЧЧЫНЫ” Аб яе цяперашняй дзейнасці звестак няма.Belarusian diaspora in Germany: past and present

9 жніўня 2020 года было заснаванае беларускае згуртаванне Беларуская суполка RAZAM.ШТО НАМІ РУХАЕ

Вядомыя асобы

Надзея Аляксандраўна Абрамава — пісьменніца, журналістка, адна з кіраўнікоў СБМ. Алег Леанідавіч Алкаеў — былы начальнік СІЗА № 1 (Мінск), аўтар кнігі «Расстрэльная каманда». Андрэй Бароўскі — кіраўнік дыпламатычнай місіі БНР у Берліне. Барбара Іванаўна Вержбаловіч — спявачка. Юліяна Вітан-Дубейкаўская — мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка. Юрый Жывіца — грамадскі дзеяч, пісьменнік, журналіст. Людвіг Зарэчны — ваенна-палітычны дзеяч, паэт, святар. Хведар Ільяшэвіч — беларускі паэт, празаік, гісторык, грамадскі дзеяч. Мікалай Іназемцаў Сымон Кандыбовіч — дзяржаўны дзеяч, гісторык. Лявон Карась — журналіст, грамадскі дзеяч. Дзмітрый Касмовіч — палітычны і грамадcкі дзеяч, выдавец. Барыс Уладзіміравіч Кіт — грамадскі дзеяч, педагог, матэматык, фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі. Міхась Маскалік — каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч Алесь Марговіч — журналіст, грамадскі дзеяч, выдавец. Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі — палітычны і нацыянальны дзеяч, пасол на Сейм Другой Рэчы Паспалітай. Уладзімір Салавей — святар усходняга абраду і рэлігійны дзеяч беларускага замежжа ў Заходняй Германіі. Павел Свірыд — грамадскі дзеяч, юрыст. Уладзімір Сенька — вайсковы дзеяч. Пётр Сыч — пісьменнік, мемуарыст. Павал Урбан — дзеяч беларускай эміграцыі, гісторык. Уладзімір Цвірка — дзеяч беларускай эміграцыі. Уладзімір Пятровіч Чапега — перакладчык. Мікола Шыла — грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар. Цімох Вострыкаў — ваенна-палітычны дзеяч, выдавец.

Гл. таксама Спіс арганізацый беларускай дыяспары #Германія

Крыніцы

Германія Катэгорыя:Народы Германіі