ВАЗ-2109 — савецкі і расійскі легкавы аўтамабіль. Пяцідзверная мадыфікацыя ў сямействе мадэляў «Лада Спутнік»/«Лада Самара».
Гісторыя thumb|left|выгляд ззаду Аўтамабіль пачалі выпускаць у 1987 годзе. thumb|ВАЗ-2109 з так званымі «доўгімі» пярэднімі крыламі У 1989 годзе пачалася першая мадэрнізацыя, якая расцягнулася на некалькі гадоў: пачалася масавая вытворчасць мадыфікацыі BA3-21093 з 1,5-літровым рухавіком, а таксама злёгку змянілася пярэдняя частка кузава. Аўтамабілі атрымалі новае афармленне пярэдняй часткі з так званымі «доўгімі» пярэднімі крыламі (у процівагу «кароткім», дзе пярэдняя частка была выраблена асобнай пластыкавай маскай), новымі капотам і рашоткай радыятара. Адначасова з запускам серыйнай вытворчасці ў канцы 1990 года седана ВАЗ-21099 «доўгія» крылы пачалі ўсталёўваць і на ВАЗ-2109. Таксама абнавіўся інтэр’ер: пярэднюю панэль замянілі больш масіўнай, «высокай». Некаторы час абодва варыянта выпускаліся паралельна, а канчатковы пераход на рэстайлінгавы варыянт завяршыўся толькі ў сярэдзіне 90-х гадоў. Пры гэтым з 1993 года ранняя рашотка радыятара саступіла месца дэталі больш простай формы з трыма гарызантальнымі планкамі.
Апошні аўтамабіль выйшаў з канвеера ВАЗа 31 сакавіка 2004 года, да 2011 года вытворчасць працягвалася на Запарожскім аўтамабільным заводзе.
Мадыфікацыі ВАЗ-2109 — базавая мадэль (рухавік 1,3 л.). ВАЗ-21091 — мадыфікацыя з рухавіком аб’ёмам 1,1 л. ВАЗ-21093 — мадыфікацыя з рухавіком аб’ёмам 1,5 л. ВАЗ-21093-20 — мадыфікацыя з рухавіком аб’ёмам 1,5 л з упырскам паліва. ВАЗ-21096 — мадыфікацыя базавай мадэлі для краін з левабаковым рухам з правым размяшчэннем органаў кіравання . ВАЗ-21097 — мадыфікацыя мадэлі з рухавіком 1,1 л для краін з левабаковым рухам. ВАЗ-21098 — мадыфікацыя мадэлі з рухавіком 1,5 л для краін з левабаковым рухам. ВАЗ-2109-91 — мадыфікацыя з ротарна-поршневым рухавіком . ВАЗ-2109Ф — доследны фургон. Адрозніваўся высокай пластыкавай надстаўкай замест стандартнага даху. Агульная вышыня аўтамабіля павялічылася да 1900 мм. Грузападымальнасць — пяць чалавек і 50 кг груза. Унутраныя памеры грузавога адсека: даўжыня — 780 мм, шырыня — 1400 мм, вышыня — 1280 мм; аб’ём — 1,4 м³ .
Lada Samara Baltic
У 1996 годзе ў Фінляндыі на сумесным прадпрыемстве была пачата вытворчасць мадыфікацыі ВАЗ-21093-22, вядомай як Lada Samara Baltic або таксама як EuroSamara. На 85 % машына складалася з расійскіх дэталяў. Кампаненты для зборкі паступалі з Тальяці ў Фінляндыю на завод кампаніі ва Усікаўпункі. Аўтамабіль выпускаўся ў двух варыянтах: базавы Samara L і больш дарагая версія Samara GL.
Аўтамабіль атрымаў новую панэль прылад: новая верхняя частка ўсталёўвалася над стандартнай кансоллю. Злева і справа ад камбінацыі прылад былі клавішы кіравання вонкавым асвятленнем, процітуманнымі фарамі і элекрападаграваннем сядзенняў, а таксама электронны гадзіннік у цэнтры. Руль — трохспіцавы з траўмабяспечнай ступіцай на версіі Samara L і з падушкай бяспекі на Samara GL. Пярэднія сядзенні — зробленыя на аснове стандартнага каркаса, але з больш шырокай спінкай і палепшанай бакавой падтрымкай. Змянілася форма задняга сядзення, акрамя таго у яго з’явіліся падгалоўнікі, а спінка стала падзельнай на дзве часткі 1:2. Была палепшана шумаізаляцыя. На абіўцы пярэдніх дзвярэй з’явіліся тканыя ўстаўкі, месцы для ўсталявання дынамікаў, новыя ручкі і кішэні. Дзверы былі ўзмоцнены дадатковымі брусамі бяспекі.
Samara L мела стандартную знешнасць, а Samara GL адрознівалася іншымі пярэднім (з дадатковымі процітуманнымі фарамі) і заднім бамперамі, афарбаванымі ў адзін колер з кузавам. У якасці опцыі для GL у задняй частцы даху мог усталёўвацца спойлер з размешчаным на ім стоп-сігналам.
Камплектаваліся рухавіком з 1,5 л з упырскам паліва і каталітычным нейтралізатарам. Частка аўтамабіляў была абсталявана карбюратарнымі рухавікамі.
Аўтамабілі прадаваліся ў Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, Швецыі і іншых краінах Еўропы .
З 1996 па 1998 год было выраблена 14048 аўтамабіляў.
ВАЗ-210934 «Тарзан» thumb|left|ВАЗ-210934 «Тарзан» thumb| У 1997 годзе кампаніяй «Лада-Консул» сумесна з НТЦ АўтаВАЗ і дызайнерскай фірмай Decon быў распрацаваны рамны аўтамабіль ВАЗ-210934 «Тарзан» з рухавіком, трансмісіяй і хадавой часткай ад ВАЗ-21213 і кузавам ВАЗ-2109. Разам з тым меў дыскавыя тормазы на ўсіх колах і незалежную заднюю падвеску, зробленую з выкарыстаннем дэталяў ад пярэдняй.
У 1997—2003 выраблена некалькі сотняў асобнікаў. Таксама вырабляўся з кузавамі ВАЗ-2108, ВАЗ-2111 і ВАЗ-2112.
ВИС-2347
Восенню 2001 года прадпрыемствам «ВАЗинтерсервис» быў прадстаўлены паўрамны пікап ВИС-2347, які базуецца на вузлах і агрэгатах ВАЗ-21093.
Аўтамабіль меў паўрамную канструкцыю: да абрэзанага на палову кузава да ланжэронаў кабіны прыварана кароткая рама, на якой была ўсталявана грузавая платформа з пластыкавым каўпаком. Стандартны задні мост ВАЗ-2109 заменены на бэльку, замацаваную на паўэліптычных рысорах. Колькасць месцаў — 2; карысны аб’ём кузава — 3,3 куб. м., грузападымальнасць — 490 кг; поўная маса — 1690 кг .
З 2002 па 2004 год пабудавана каля чатырох тысяч штук. З пераходам да вытворчасці «Самары-2» аўтамабіль атрымаў пярэднюю частку ВАЗ-2114 , а пазней таксама ўпырскавы рухавік аб’ёмам 1,6 л .
Апісанне ВАЗ-2109 — легкавы аўтамабіль малога класа з пяцідзверным кузавам хэтчбек. Аўтамабіль мае даволі тыповую кампаноўку для аўтамабіляў C-класа васьмідзясятых гадоў: папярочнае размяшчэнне сілавога агрэгата, пярэдняя падвеска тыпу Макферсан, рэйкавы рулявы механізм, паўзалежная П-падобная бэлька ззаду, плоскі паліўны бак размешчаны пад заднім сядзеннем. Замест пярэдняга падрамніка ў падвесцы прадугледжаныя папярочныя рычагі і падоўжная расцяжка. Дэталі, якія ўтвараюць сілавую структуру кузава, у ВАЗ-2108 і ВАЗ-2109 аднолькавыя. У гэтых аўтамабіляў розныя бакавіны, у якія ставяцца адны доўгія (1264 мм у ВАЗ-2108), альбо па дзве больш кароткія дзверы (1025 і 885 мм у ВАЗ-2109). Па пагрузнай вышыні і аб'ёме багажнага аддзялення (330 л) ВАЗ-2109 таксама была цалкам ідэнтычная трохдзвернай ВАЗ-2108. Жорсткасць кузава на кручэнне складае 6800 Н·м/град.
Базавы ВАЗ-2109 абсталёўвалі карбюратарным 1,3-літровым рухавіком магутнасцю 65 к.с. На аўтамабілі таксама ўсталёўваліся рухавікі аб’ёмам 1,1 л і 1,5 л. З 1997 года базавым стаў паўтаралітровы рухавік.
У невялікіх колькасцях таксама выпускаліся машыны з ротарна-поршневым рухавіком ВАЗ-415 аб’ёмам 1,3 літра, магутнасцю 140 к.с.
Частка машын, сабраных ва Украіне на Запарожскім аўтамабільным заводзе абсталёўвалася мелітопальскім інжэктарным рухавіком МеМЗ 1,3 л (52 кВт/70 к.с.) . Пасля зняцця з вытворчасці ў студзені 2007 года і спынення паставак паўтаралітровага васьміклапаннага рухавіка 2111, украінскі вытворца стаў камплектаваць машыны рухавіком ВАЗ-11183-20 аб'ёмам 1,6 л.
У 1995—1997 гадах французскі імпарцёр выпускаў мадыфікацыю «Самары» з дызельным рухавіком Peugeot (1527 см³, 43 кВт/58 к.с).
Каробка перадач — з сінхранізатарамі на ўсіх перадачах пярэдняга ходу, сумешчана ў адным картэры з галоўнай перадачай і дыферэнцыялам. Каробка мела нездавальняючую дакладнасць пераключэнняў. З часам механізм разбоўтваўся, і ўладальнікам даводзілася быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі, каб не пераблытаць першую і заднюю перадачы. Першапачаткова аўтамабілі камплектавалі чатырохступеньчатымі каробкамі перадач, але пазней завод цалкам перайшоў на пяціступеньчатыя. Перадатачныя лікі: I — 3,636; II — 1,95; III — 1,357; IV — 0,941; V — 0,784; задні ход — 3,53; галоўная перадача — 3,94. Адна з асаблівасцяў гэтай каробкі — характэрнае завыванне на пятай перадачы.
Тэхнічныя характарыстыкі Мадэль 2109 21091 21093 21093-20 Кузаў хэтчбек, цельнаметалічны апорны пяцідзверны Габарыты, мм(даўжыня х шырыня х вышыня) 4006 х 1620 х 1402 Колавая база, мм 2460 Падрыхтаваная маса, кг 920 920 940 935 Поўная маса, кг 1370 Макс. хуткасць, км/г 148 140 156 156 Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 16,0 17,0 13,0 12,5 Рухавік бензінавы, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны Мадэль рухавіка 2108 21081 21083 2111-80 Сілкаванне карбюратар Solex размеркаваны ўпырск Аб’ём, см³ 1295 1100 1499 1499 Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм 76 х 71 76 х 60,6 82 х 71 82 х 71 Ступень сціску 9,9 9,0 9,9 9,8 Магутнасць пры аб / хв 47,5 кВт (64,6 к.с.) пры 5600 38,9 кВт (52,9 к.с.) пры 5600 52,6 кВт (71,5 к.с.) пры 5600 55,9 кВт (76,0 к.с.) пры 5600 Макс. круцільны момантпры аб/хв 94,8 Н·м пры 3400 аб/хв 77,9 Н·м пры 4000 аб/хв 106,4 Н·м пры 3400 аб/хв 118,0 Н·м пры 2800 аб/хв Каробка перадач Механічная, чатырох- або пяціступеньчатая Прывад пярэдні Падвеска, пярэдняя незалежная, тыпу McPherson Падвеска, задняя паўзалежная, з пругкай папярочнай бэлькай і падоўжнымі рычагамі Рулявы механізм шасцярня-рэйка Тармазы з узмацняльнікам, спераду — дыскавыя, ззаду — барабанныя Шыны 155/80R13, 165/70R13 або 175/70R13
Бяспека Расійскі часопіс Аўтарэвю () двойчы праводзіў франтальны краш-тэст аўтамабіля: першы — аб жорсткую сцяну з перакрыццём 50 % на хуткасці 50 км/г, другі — па правілах Euro NCAP: аб мяккі бар’ер з перакрыццём 40 % і на хуткасці 64 км/г.
У другім краш-тэсце ўдзельнічаў аўтамабіль сабраны на заводзе «РосЛада» з рулявым колам ад ВАЗ-2110 і брусамі бяспекі ў пярэдніх дзвярах. Кузаў мае трывалую капсулу салона: дзвярны праём скараціўся ўсяго на 30 мм. Але з-за ўдара аб руль імавернасць цяжкіх траўмаў галавы і шыі кіроўцы вельмі вялікая, а зрушэнне педаляў пагаражае ступням i галёнкам. Адносна добра ў кіроўцы абароненыя толькі калені. Да таго ж манекены пры ўдары паднырнулі пад рамяні бяспекі.
Пры падліку вынікаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў толькі 2,7 бала з 16.
Вытворчасць У канцы 1986 года з галоўнага канвеера ВАЗа сышла доследна-прамысловая партыя са 159 аўтамабіляў. Масавая вытворчасць пачалася з 1987 года.
ВАЗ-2109 стаў 11-мільённым (23 лютага 1988 года) і 12-мільённым (6 ліпеня 1989 года) аўтамабілем, вырабленым Волжскім аўтазаводам, ВАЗ-21093 — 15-мільённым (21 кастрычніка 1993 года) і 16-мільённым (1 жніўня 1995 года).
thumb|ВАЗ-2109 на канвееры «РосЛада» (Сызрань, Расія) thumb|200-тысячны аўтамабіль вытворчасці «РосЛада» Аўтамабіль выпускаўся не толькі на АўтаВАЗе, але і на зборачных пляцоўках: «РосЛада» (Сызрань), на заводах ЛуАЗ (Луцк), «Анта-Рус» (Херсон) і ЗАЗ (Запарожжа) ва Украіне, а таксама ў Фінляндыі.
Апошні аўтамабіль «вазаўскай» зборкі сышоў з канвеера 31 сакавіка 2004 года. Было выраблена больш за 1,5 млн аўтамабіляў.
Пасля гэтага вытворчасць яшчэ працягвалася на Запарожскім аўтамабільным заводзе, дзе вытворчасць метадам дробнавузлавой зборкі (уключаючы зварку кузава, афарбоўку і зборку) пачалася ў снежні 2003 года. Да 2011 года ў Запарожжы было выраблена каля 30 тысяч машын.
Усяго з улікам зборачных камплектаў выраблена 1.615.995 аўтамабіляў ВАЗ-2109.
Год Колькасць 1987 25 060 1988 101 345 1989 118 681 1990 125 943 1991 125 639 1992 119 741 1993 103 627 1994 76 875 1995 ~93 000 1996 АўтаВАЗ: ~100 000;Valmet Automotive (Фінляндыя): ~4600 ; 1997 АўтаВАЗ: ~102 000;Valmet Automotive (Фінляндыя): н.д.; 1998 АўтаВАЗ: ~71 000;Valmet Automotive (Фінляндыя): н.д.; 1999 АўтаВАЗ: 85 560 ;«РосЛада» (Сызрань, Расія): 411; 2000 АўтаВАЗ: 69 861;«РосЛада» (Сызрань, Расія): 2340;ЛуАЗ (Луцк, Украіна) : 2245 ; 2001 АўтаВАЗ: 87 238;«РосЛада» (Сызрань, Расія): 11 247;ЛуАЗ (Луцк, Украіна) : 1261; 2002 АўтаВАЗ: 68 988 ;«РосЛада» (Сызрань, Расія): 19 075 ; 2003 АўтаВАЗ: 66 039 ;«РосЛада» (Сызрань, Расія): 12 172;ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 302 2004 АўтаВАЗ: 19 099 ;«РосЛада» (Сызрань, Расія): 6441;ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; 2005 ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 6179; 2006 ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 8509; 2007 ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 3517; 2008 ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; 2009 ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; 2010 ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; 2011 ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.;
ВАЗ-2114 thumb|ВАЗ-2114