Паліклет Малодшы () — старажытнагрэчаскі архітэктар, працаваў у 4 стагоддзі да н. э. у Эпідаўры.

Самымі вядомымі будынкамі майстра з’яўляюцца: Фімела (толас) з каланадай — дарычнай звонку і карынфскай унутры; Тэатр на 14 тыс. месцаў (350—330 да н. э.), які адрозніваецца дасканаласцю агульнай кампазіцыі (фонам для дзеяння служыць натуральны пейзаж) і асобных архітэктурных элементаў (ўрачыстыя парталы праходаў, якія аддзяляюць скену ад тэатрону), а таксама выдатнай акустыкай, якая забяспечваецца адмысловым профілем тэатрону і рэзанатарамі пад лавамі для гледачоў.

Літаратура Паліклет Малодшы ў Вялікай савецкай энцыклапедыі

Катэгорыя:IV стагоддзе да н.э. Катэгорыя:Архітэктары Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў IV стагоддзі да н.э. Катэгорыя:Скульптары Старажытнай Грэцыі