Генрых Радакоўскі () — (9 ліпеня 1823, Львоў — 28 снежня 1894 г., Кракаў) — польскі жывапісец.
Біяграфія
Паходзіў з сям'і юрыстаў. Вучыўся на юрыдычным факультэце Венскага ўніверсітэта, але адначасова 1841—1845 вывучаў жывапіс у майстэрні Ёзэфа Данхаўзера (1805-1845).
У 1846 годзе з'ехаў у Парыж, каб вучыцца пад кіраўніцтвам . Неўзабаве напісаны ім партрэт быў узнагароджаны залатым медалём. Эжэн Дэлакруа высока ацаніў працы Радакоўскага.
У 1867 годзе ён вярнуўся на радзіму ў аўстрыйскую Галіцыю і пасяліўся ў маёнтку (цяпер Івана-Франкоўская вобласць Украіны), потым у Бортніках (Жыдачыўскі раён) каля Ходарыва, потым у Вене і затым канчаткова пасяліўся ў Кракаве.
У 1893 годзе быў абраны старшынёй кракаўскага Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. 24 снежня 1894 года быў прызначаны дырэктарам кракаўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, але раптоўна памёр праз чатыры дні.
Карціны
Узнагароды Узнагароджаны французскім Ордэнам Ганаровага легіёна.
Спасылкі Галерэя карцін Радакоўскага
Катэгорыя:Мастакі Польшчы