Ганна Сцяпанаўна Восіпава (, в. Варатын Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці — 2010) — гомельскі мастак-мініяцюрыст, майстар дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія Скончыла Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага (1950). Настаўнікі па спецыяльнасці: , А. В. Катухін, і інш. Дыпломная праца — мініяцюра «Подзвіг ». Працавала ў Палехскай вытворча-творчай майстэрні Мастацкага фонду РСФСР (1959). Працавала ў творчай садружнасці з Восіпавым Аляксандрам Іванавічам, развіваючы ў Беларусі мастацтва мініяцюры (з 1959).
Асноўныя творы (сумесна з Восіпавым Аляксандрам Іванавічам)
Выканалі мініяцюры: «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі» (1959—1960), «Партрэт В. І. Леніна» (1960); пласціны на тэму беларускай народнай казкі «Іван — удовін сын» (1962—1963), «Адпачынак» (1964), «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (1965), «50 гадоў БССР» (1967—1968), «Рэчыцкая лірычная» (1969). Усе працы ў асноўным шматклеймавыя, складаюцца з некалькіх карцін.
Крыніцы
Спасылкі Осипова Анна Степановна на сайце «Наши люди» Гомельский художник Осипова Анна Степановна на сайце «Соцреализм. Киевский Клуб Коллекционеров»
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі