Тайлер Бэйтс () (нар. у Лос-Анджэлес) — амерыканскі музычны прадзюсар і кампазітар.
Нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе, потым разам з сям'ёй пераехаў у Чыкагаhttp://www.boulderweekly.com/entertainment/hell-tyler-bates/. У 1993 годзе вярнуўся ў Лос-Анджэлес і разам з спявачкай Лізай Папіна (Lisa Papineau) заснаваў музычную групу пад назвай «Pet». Падпісаўшы кантракт з Atlantic Records, яны гастралявалі па ЗША з такімі групамі як Limp Bizkit, Blink 182, Helmet, а таксама запісалі сінгл для саўндтрэка да кінастужкі «Крумкач 2: Горад анёлаў», што разыйшоўся мільённым накладам. Бэйтс іграў на гітары на запісе «Vas» і «Beastie Boys». З 1997 года асноўным кірункам працы Бэйтса стала напісанне музыкі для кінастужак.
У 2014 годзе ўвайшоў у склад групы Marilyn Manson у якасці сола-гітарыста. З'яўляецца аўтарам музыкі і прадусарам альбомаў The Pale Emperor (2015) і Heaven Upside Down (2017).