Вуліца Чкалава — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Названа ў 1939 у гонар Валерыя Паўлавіча Чкалава (1904—1938), савецкага лётчыка-выпрабавальніка, Героя Савецкага Саюза.
Забудоўвалася паступова ў 1926-35, канчатковы выгляд набыла ў 1950-я. Пачынаецца ад пуцеправода, які злучае яе з вуліцай Маскоўскай, перасякаецца з вуліцай Аэрадромнай і ідзе да аэрапорта «Мінск-1», утварае галоўны пад’езд да яго. Ад яе бяруць пачатак вуліцы Брылеўская, Варанянскага, Магілёўская.
Забудова
№ 6 — пяціпавярховы будынак. У будынку размяшчаецца Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г. Мінска. № 7 — Палац культуры і спорту чыгуначнікаў (архітэктар Л. Анікіна, інжынер І. Петрашкевіч, мастак Л. Вязнікаў).
№ 16 — будынак (1950-я) — № 38/1 — будынак аэравакзала (1946—1956) —
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Мінск)