Вуліца Арлоўская — магістральная вуліца ў Савецкім і Цэнтральным раёнах Мінска, частка другога гарадскога кольца. Згодна з гарадской легендай, названа ў гонар Кірыла Арлоўскага, аднак назва існавала за шмат гадоў да смерці герояМинск. Краткая адресно-справочная книга. Минск, 1955. С. 132.. У 1977—1990 гадах назвалася ў гонар Клімента Варашылава.

Перасячэнні Вуліца Арлоўская пачынаецца ад плошчы Бангалор. Перасякаецца з вуліцамі: Карастаянавай Гая Земляробчы 1-ы завулак Арлоўскі 3-і завулак Водаправодны завулак Азізава Сморгаўскі тракт Мазырская Аршанская Даўгінаўскі тракт Старавіленскі тракт Нававіленская праспект Пераможцаў Ціміразева.

Пераходзіць у праспект Пушкіна і вуліцу Сурганава.

Забудова № 66 — РНПЦ «Маці і дзіця». Пабудаваны ў 1985 годзе як Рэспубліканскі цэнтр аховы здароўя маці і дзіця па праекце архітэктараў А. Панамарова і У. Мацяша.

Падзеі 25 кастрычніка 2020 года падчас пратэстаў у Мінску адбыўся марш з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі, спынення гвалту на вуліцах Беларусі і вызвалення палітвязняў. Удзельнікаў шэсця разганялі ў раёне Арлоўскай і суседняй Нававіленскай з выкарыстаннем гумавых куляў, светлашумавых гранат і гумавых дубінак, частка ўдзельнікаў шэсця атрымала траўмыВ Минске против протестующих применили спецсредства. Фото и видео // TUT.BY. МУС РБ заявіла, што падчас гэтай акцыі пацярпелі 2 супрацоўнікі міліцыі, РУУС Цэнтральнага раёна Мінска закідалі камянямі і пашкодзілі там вокны і службовы транспартНа акции протеста в Минске пострадали два сотрудника МВД Белоруссии // РИА Новости.

Крыніцы

Спасылкі

map.by

Катэгорыя:Вуліцы Мінска