Зборная Беніна па футболе прадстаўляе Бенін на міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Беніна. Да 1975 года зборная Беніна насіла назву зборнай Дагамеі. Да канца 90-х гадоў XX стагоддзя зборная Беніна з’яўлялася адным з аўтсайдараў афрыканскага футбола, з пачаткам XXI стагоддзя бенінская зборная набыла статус «серадняка», тройчы патрапіўшы ў фінальную частку Кубка афрыканскіх нацый у 2004, 2008 і 2010 гадах, а ў 2019 годзе дайшла да чвэрцьфіналу.

Чэмпіянат свету 1930—1970 — не ўдзельнічала 1974 — не прайшла кваліфікацыю 1978—1982 — не ўдзельнічала 1986 — не прайшла кваліфікацыю 1990 — не ўдзельнічала 1994 — не прайшла кваліфікацыю 1998 — не ўдзельнічала 2002—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак афрыканскіх нацый 1957—1970 — не ўдзельнічала 1972 — не прайшла кваліфікацыю 1974 — знялася са спаборніцтваў 1976 — знялася са спаборніцтваў 1978 — не ўдзельнічала 1980 — не прайшла кваліфікацыю 1982 — не ўдзельнічала 1984 — не прайшла кваліфікацыю 1986 — не прайшла кваліфікацыю 1988 — не прайшла кваліфікацыю 1990 — не ўдзельнічала 1992 — не прайшла кваліфікацыю 1994 — не прайшла кваліфікацыю 1996 — знялася са спаборніцтваў 1998 — не прайшла кваліфікацыю 2000 — не прайшла кваліфікацыю 2002 — не прайшла кваліфікацыю 2004 — групавы этап 2006 — не прайшла кваліфікацыю 2008 — групавы этап 2010 — групавы этап 2012—2017 — не прайшла кваліфікацыю 2019 — 1/4 фіналу 2021 — не прайшла кваліфікацыю

Бенін Катэгорыя:Футбол у Беніне