Уса́ () — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Пячора.
Даўжыня ракі 565 км, плошча вадазбору 93 600 км². Утвараецца пры зліцці рэк Вялікая Уса і Малая Уса, якія бяруць пачатак на схілах Палярнага Урала. Цячэ пераважна па забалочанай нізіне, перасякае граду Чарнышова. Упадае ў Пячору каля сяла Усць-Уса. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Паводка ў вярхоўях з мая па верасень, у нізоўях па жнівень. Сярэдні расход вады 1310 м³/с (за 91 км ад вусця 1070 м³/с), найбольшы 21 500 м³/с (у чэрвені), найменшы 43,9 м³/с (у красавіку). Сярэдні аб’ём сцёку 41,345Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Замярзае ў кастрычніку — 1-й палове лістапада, адкрываецца ў траўні — чэрвені. Суднаходная на 325 км ад вусця. Асноўныя прытокі: Адзьва, Варкута (правыя), Колва, Лемва, Вялікі Качмес, Косью (злева) і інш.
На рацэ прыстані: Абезь, Пятрунь, Макарыха, Усць-Уса. У басейне Усы — радовішчы каменнага вугалю Пячорскага вугальнага басейна.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Агафонова С. А., Фролова Н. Л. Уса // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Комі Катэгорыя:Прытокі Пячоры