Сае́віч — прозвішча ўсходнеславянскага паходжання, пашыранае ў тым ліку сярод беларусаў. Паходзіць ад асабовага імя Сай — скарочанай формы імя Ісай (Ісая); утворана з дапамогай патранімічнага суфікса -евіч.Sajewicz M. Popularne nazwiska mieszkańców powiatu hajnowskiego na początku XXI wieku // Studia Białorutenistyczne. — 2022. — T. 16. — S. 197—219. У польскай мове — Sajewicz.

Вядомыя носьбіты Канстанцін Фёдаравіч Саевіч (нар. 1956) — беларускі эколаг, лесавод. Міхал Саевіч (нар. 1949) — мовазнавец-славіст і беларусіст, даследчык беларускіх гаворак Беласточчыны. Платон Васільевіч Саевіч (1892—1956) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, народны камісар асветы БССР. Цімафей Аляксандравіч Саевіч (1919—2003) — савецкі ваеннаслужачы, Герой Савецкага Саюза.

Крыніцы