Наннамінстэрская кніга (; Лондан, Брытанская бібліятэка, Harley MS 2965) — англасаксонскі малітоўнік IX стагоддзя.
Гісторыя
Яна была напісана ў каралеўстве Мерсіі, з выкарыстаннем «астраўнога» почырку (як на Брытанскіх астравах), звязанага з каралінгскім мінускулам. Верагодна, пазней належала , жонцы Альфрэда Вялікага. Стаіць у адным шэрагу з такімі асобнікамі кніжнага мастацтва, як , Каралеўскі малітоўнік і Малітоўнік Харлі.
Апісанне
Як і ў Сернскай кнізе, ў ім утрымліваецца апавяданні пра Мукі Хрыстовы з чатырох Евангелляў і збор нелітургічных малітваў, многія з якіх ставяцца да Мук. Наннамінстэрская кніга мае некаторыя агульныя вершы з Сернскай кнігай. Яна ўключае некалькі сюжэтных ініцыялаў.
Спасылкі British Library Digital Catalogue of Illuminated Manuscripts entry More information at Earlier Latin Manuscripts
Катэгорыя:Кнігі IX стагоддзя Катэгорыя:З’явіліся ў IX стагоддзі Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Катэгорыя:Хрысціянская літаратура Катэгорыя:Калекцыя Харлі Катэгорыя:Гіберна-саксонскія рукапісы