Станіслаў Ігнатавіч Берсан (, г. Варшава — ) — савецкі, партыйны і ваенны дзеяч, намеснік старшыні Мінскага савета, наркам па справах нацыянальнасцей у СНК Заходняй вобласці і фронта, наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР. Удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі.
Біяграфія Паходзіў з варшаўскай сям’і банкіраў, выхоўваўся за мяжой, у Швейцарыі і Францыі.
У 1917 абвясціў сябе польскім сацыялістам, потым далучыўся да мінскіх бальшавікоў (Кнорын і інш.). З мая 1917 намеснік старшыні Мінскага Савета, камісар ВРК Заходняга фронту. Член дэлегацыі ВРК па падпісанню ў мястэчку Солы 21 лістапада (4 снежня) 1917 года дагавора з нямецкім камандаваннем аб перамір’і на Заходнім фронце. З лістапада 1917 года наркам па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронта.
Заснавальнік і рэдактар польскай штодзённай сацыялістычнай газеты бальшавіцкага кірунку («Праўда»), пазней «Prawda» («Польская праўда») (1917), член праўлення (бюро) Мінскай групы СДКПіЛ. З лютага 1919 наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР.
У лютым 1919 арыштаваны польскімі легіянерамі з арміі генерала Доўбар-Мусніцкага (палякі, якія раней служылі ў рускай арміі), расстраляны.
Памяць У памяць Берсана была названая вуліца ў Мінску.
Катэгорыя:Народныя камісары Літбел ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варшаве Катэгорыя:Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі Катэгорыя:Члены Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы Катэгорыя:Народныя камісары БССР Катэгорыя:Расстраляныя