Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства вольных літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.
Гісторыя У 1993 годзе заснавана само «Таварыства вольных літаратараў», на ўстаноўчым сходзе задумана стварэнне ўласнага друкаванага органа, якім стаў часопіс «Калосьсе», і выдавецкай ўстановы — «Полацкае ляда»…да наступнага Глінянага Вялеса // «ARCH», 24 красавіка 2009.
Літаратарам хацелася працягнуць нацыянальныя беларускія традыцыі, знайсці сімвал, які б адпавядаў крыўскай зямлі, працягваў ідэі Ластоўскага. Алесь Аркуш прагартаў шмат энцыклапедый, даведнікаў і ў адным з іх натрапіў на артыкул пра Вялеса: «У яго шырокае поле дзейнасці: пачынаючы ад падземнага свету і заканчваючы жывёлагадоўляй, але акрамя таго ён апекаваўся людзьмі культуры. У жывёлагадоўлі пастухі спрадвеку гралі на жалейках, дудах. І гэта нам вельмі пасавала» — расказваў Алесь Аркуш.
Лаўрэаты 1993: Ігар Бабкоў, за зборнік паэзіі «Solus Rex» 1994: Людка Сільнова, за зборнік малюнкаў-вершаў «Рысасловы» 1995: Алесь Разанаў, за кнігу вершаў «Паляванне ў райскай даліне» 1996: Славамір Адамовіч, за зборнік «Каханне пад акупацыяй» 1997: Лявон Вашко, за зборнік апавяданняў «Паэты-цары» 1998: Уладзімір Арлоў, за зборнік эсэ «Божая кароўка з Пятай авеню» 1999: Мікола Папека, за паэтычны зборнік «Чарнавікі…» 2000: Сяргей Астравец, за зборнік прозы «Цэнзарскія нажніцы» 2001: Віктар Слінко, за зборнік паэзіі «Штольні вясны» 2002: Альгерд Бахарэвіч, за «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў» 2003: Пятро Васючэнка, за кнігу «Жылі-былі паны Кульбіцкі ды Заблоцкі» 2004: Алена Брава, за «Каменданцкі час для ластавак» 2005: Сяргей Дубавец, за кнігу «Вострая Брама» 2006: Валянцін Акудовіч, за кнігу «Код адсутнасці» 2007: Алег Мінкін, за кнігу «Пенаты» 2008: Барыс Пятровіч, за кнігу «Жыць не страшна» 2009: Віктар Казько, за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху» 2010: Уладзімір Някляеў, за кнігу вершаў «Кон. Вершы двух стагоддзяў» 2011: Аляксандр Лукашук, за кнігу «След матылька. Освальд у Мінску» 2012: Сяргей Рублеўскі, за кнігу «Паспець надыхацца» 2013: Эдуард Акулін, за кнігу «Святая ноч» 2014: Андрэй Федарэнка, за кнігу «Ціша» 2015: Франц Сіўко, за кнігу «Плебейскія гульні» 2016: Міхась Скобла, за кнігу «Камізэлька для месяца» 2017: Ганна Севярынец, за кнігу «Дзень святога Патрыка» 2018: Ілля Сін, за кнігу «Libido» 2019: Міхал Андрасюк, за раман «Поўня» 2020: Артур Клінаў, за кнігу «Локісаў» 2021: Віктар Сазонаў, за раман «Генетычны алфавіт» 2022: Наста Кудасава, за кнігу «Побач» 2023: Юрый Станкевіч (пасмяротна), за агульны ўклад у беларускую літаратуру 2024: Віктар Жыбуль, за кнігу «Аранжавы» 2025: Макс Шчур, за кнігу «Чайны збор»
Шорт-лісты
2001 Віктар Жыбуль «Прыкры крык» (паэзія) Алесь Пашкевіч «Пляц волі» (проза) Франц Сіўко «Удог» (проза) Міхась Скобла «Нашэсьце поўні» (паэзія) Віктар Слінко «Штольні вясны» (паэзія)
2002 Зміцер Бартосік «Чорны пісталет» (проза), серыя «Vostraja Brama», выдавецтва “Наша Ніва”, Вільня — Менск Альгерд Бахарэвіч «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (проза), серыя «Schmerzwerk», выдавец Ігар Логвінаў, Менск Леанід Дранько-Майсюк «Паэтаграфічны раман» (паэзія-проза), Беларускае Таварыства “Кніга”, Менск Людміла Рублеўская «Старасвецкія міфы горада Б’» (проза), «Бібліятэчка часопіса „Куфэрак Віленшчыны“», Маладэчна Ілля Сін «Нуль»(проза), серыя «Schmerzwerk», выдавец Ігар Логвінаў, Менск
2005 Сяргей Дубавец «Вострая Брама» (эсэістыка) Югася Каляда «Галоўная памылка Афанасія» (проза) Наталля Кучмель «Імгненні» (паэзія) Вінцэсь Мудроў «Ператвораныя ў попел» (эсэістыка) Алесь Наварыч «Літоўскі воўк» (проза)
2006 Міхась Андрасюк «Белы конь» Сяргей Балахонаў «Імя грушы» Зміцер Вішнёў «Фараон у заапарку» Андрэй Хадановіч «100 лі100ў на tut.by» Валянцін Акудовіч, за кнігу «Код адсутнасці».
2007 «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча «Рыбін горад» Наталкі Бабінай «Фрашкі да пляшкі» Севярына Квяткоўскага «Пэнаты» Алега Мінкіна «Лісты зь лесу» Паўла СевярынцаБабіна і Севярынец прэтэндуюць на «Глінянага Вялеса» .
2008 Галіна Дубянецкая з паэтычным зборнікам «Анадыямэна» Андрэй Хадановіч з кнігай «Бэрлібры» Аляксей Талстоў з раманам «Бег» Юрый Станкевіч са зборнікам прозы «Мільярд удараў» Барыс Пятровіч, за кнігу «Жыць не страшна».
2009 Уладзімір Някляеў кніга «Цэнтр Еўропы» Андрэй Федарэнка «Нічые» Міхась Скобла «Акно для матылькоў» Уладзіслаў Ахроменка і Максім Клімковіч «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша»Сталі вядомы намінанты літпрэміі «Гліняны Вялес» Віктар Казько, за кнігу прозы «Бунт незапатрабаванага праху».
2010 Міхась Андрасюк. «Вуліца Добрай Надзеі» («Медысонт») Леанід Галубовіч. «Сыс і кулуары: літаратурна-крытычныя эсэ» («Літаратура і мастацтва») Уладзімір Някляеў. «Кон: вершы двух стагоддзяў» («Лімарыус») Юрый Станкевіч. «П’яўка» («Галіяфы») Андрэй Хадановіч. «Несымэтрычныя сны». Выдавец Ігар ЛогвінаўНамінанты «Гліняны Вялес» 2010// «Прайдзісвет», 3 студзеня 2011
2011 Уладзіслаў Ахроменка. «Тэорыя змовы: кінараман-фарс» («Логвінаў») Лявон Вольскі. «Міларусь». («Медысонт») Сяргей Календа. «Іржавы пакой з белымі шпалерамі» Аляксандр Лукашук. «След матылька. Освальд у Мінску» («Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода») Ян Максімюк. «Словы ў голым полі» («Логвінаў»)Намінанты «Гліняны Вялес» 2011 // «Прайдзісвет», 13 студзеня 2012
2012 Эдуард Акулін «Малітва воч» (Мінск: Медысонт, серыя «Кнігарня Пісьменніка»); Леанід Галубовіч «З гэтага свету» (Мінск: Кнігазбор, серыя «Кнігарня Пісьменніка»); Сяргей Рублеўскі «Паспець надыхацца» (Мінск: Медысонт); Юрый Станкевіч «Шал» (Мінск: Галіяфы, серыя «Другі фронт мастацтваў»); Андрэй Федарэнка «Ланцуг» (Мінск: Мастацкая літаратура, серыя «Беларуская проза ХХІ стагоддзя»)«Глінянага Вялеса» атрымаў Сяргей Рублеўскі http://nashaniva.by/?c=ar&i=105798.
2013 Эдуард Акулін «Святая ноч» (Мінск) Уладзіслаў Ахроменка «Музы і свінні» (Мінск: «Ковчег») Аляксандр І. Бацкель «Мімікрыя» (Мінск: «Ковчег») Вінцэсь Мудроў «Багун» (Полацк: «Полацкае ляда») Віктар Сазонаў «Паэзія прозы» (Гродна: «Гарадзенская бібліятэка»)Абвешчаны шорт-ліст «Глінянага Вялеса» http://nashaniva.by/?c=ar&i=120151.
2014 Таццяна Барысік «Жанчына і леапард» (Мінск: Кнігазбор). Аляксандар І. Бацкель «Маёнтак Рыбы» (Мінск: Ковчег). Віктар Марціновіч «Мова» (Мінск: Кнігазбор). Таццяна Нядбай «Сірэны спяваюць джаз» (Полацк: Полацкія лабірынты). Аляксей Палачанскі «Цвік». (Мінск: Галіяфы). Сяржук Сыс «Павук» (Мінск: Галіяфы). Андрэй Федарэнка «Ціша». (Мінск: Мастацкая літаратура).
2015 Алег Аблажэй «Красамоўнае сэрца» (Мінск: Мастацкая літаратура); Сяргей Абламейка «Мой Картаген» (Прага: Радыё СвабоднаяЕўропа/Радыё Свабода); Валянціна Аксак «Дзікая сьліва» (Мінск: «Кнігазбор»); Леанід Галубовіч «Поўня» (Мінск: «Кнігазбор»); Алесь Пашкевіч «Рух» (Мінск: «Кнігазбор»); Франц Сіўко «Плебейскія гульні» (Мінск: «Логвінаў»); Аляксей Шэін «Сем камянёў» (Мінск: «Пазітыў-цэнтр»)
2016 Валерый Гапееў «Ноч цмока». (Мінск: «Галіяфы»). Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло» (Мінск: «Галіяфы»). Альжбэта Кеда «Пра тое, што люблю» (Мінск: «Кнігазбор»). Наста Кудасава «Маё невымаўля» (Мінск: «Кнігазбор»). Алена Ніякоўская «Там, дзе жыта буяла» (Полацк: «Полацкае ляда»). Сяргей Пляскач «Шоў працягваецца» (Мінск: «Галіяфы»). Міхась Скобла «Камізэлька для месяца» (Мінск: «Кнігазбор»).
2017 Зміцер Вайцюшкевіч «Простыя словы» Леанід Дранько-Майсюк «…натуральны, як лінія небасхілу» Людміла Паўлікава-Хейдарава «Прыступкі да Храма Святога Духа» Ганна Севярынец «Дзень святога Патрыка» Павел Севярынец «Беларусалім» Макс Шчур «Галасы» Людміла Шчэрба «Урб@н. М: Адзін дзень не майго жыцця» 2018
Зміцер Вішнёў «Калі прыгледзецца — Марс сіні» (Янушкевіч). Валерый Гапееў «Пазл» (Галіяфы). Андрэй Горват «Прэм’ера» (Медысонт). Сяргей Календа «Часам панкі паміраюць» (Логвінаў). Віктар Марціновіч «Ноч» (Кнігазбор). Людміла Рублеўская «Пантофля Мнемазіны» (Янушкевіч). Ілля Сін «Libido» (Кнігазбор). Галіна Сіўчанка «Зоў Звычаю» (Медысонт). Уладзімір Сцяпан «Папяровая шапка: хайку» (Кнігазбор). Юлія Шарова «Вяртанне Ліліт» (Янушкевіч).
2019 Валянціна Аксак «Кава ў арліным гняздзе» Міхал Андрасюк «Поўня» Леанід Дранько-Майсюк «…Усе бачылі нястачу віна» Ігар Кулікоў «Храм ракі» Анхела Эспіноса Руіс «Колер крылаў» Уладзімір Сцяпан «Хвалі» Макс Шчур «Кінараман»
2020 Сяргей Балахонаў. «Бог кахання Марс» Міхал Бараноўскі. «Volumen.2» Вольга Гапеева. «Словы якія са мной адбыліся» Леанід Дранько-Майсюк. «…Усе бачылі нястачу віна» Артур Клінаў. «Локісаў» Віктар Марціновіч. «Рэвалюцыя» Павел Севярынец. «Беларусалім. Сэрца святла» Людміла Шчэрба. «Я пакідаю сонца тут…»
2021
Валянціна Аксак «Трэці Эдэм» Анатоль Брусевіч «Крылы» Дар’я Бялькевіч «Слёзы на вецер» Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» Ірына Жарнасек «Нашых дзён крыгаход» Сяргей Календа «Дэкалог» Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі» Сяргей Пляскач «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому» Віктар Сазонаў «Генетычны алфавіт» Сяргей Тарасаў «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж»
2022 Зміцер Бартосік. «Забіць упалмінзага» («Бібліятэка Свабоды») Максім Знак. «Зэкамэрон» (Выдавецтва «Беларуская турэмная літаратура». Праваабарончы цэнтр «Вясна») Наста Кудасава. «Побач» (ілюстратар Святлана Дземідовіч, выдавец Раман Цымбераў) Сяргей Лескець. «Шэпт» (Выдавецкая каманда «Вільма») Антаніна Хатэнка. «Вербніца» (Выдавецтва «Кнігазбор») Юлія Цімафеева. «Воўчыя ягады» (Выдавецтва «Вясна»)
2024 Вольга Гапеева. Пад асобнымі коўдрамі: вершы. — Лондан: Skaryna Press Валер Гапееў. Вольнеры. Бясконцы дзень: раман (частка другая). — Варшава: Янушкевіч Зміцер Дзядзенка. Гульні Цырцэі: раман. — Беласток: Kamunikat Віктар Жыбуль. Аранжавы: вершы. — Берлін: hochroth Minsk Ігар Кулікоў. Бяс край: верша. — Берлін: hochroth Minsk Наталля Кучмель. Залатое: вершы. — Вільня: Пфляўмбаўм Анхела Эспіноса Руіс. Астралябія божых таямніц: вершы. — Беласток: Kamunikat Сяржук Сыс. DOM: вершы. — Лондан: Skaryna Press Андрэй Хадановіч. Дзікае паляваньне Караля Стаха. Вершы да оперы. — Кракаў. Gutenberg Аляксандр Чарнуха. Гвалт: зборнік апавяданняў. — Варшава: Янушкевіч.
2025
Зміцер Вішнёў «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер», раман (Skaryna Press, Лондан). Аляксандр Карнаўх «Халодныя землі», раман (Gutenberg Publisher, Кракаў). Сяргей Кавалёў «Камедыя Юдзіфі», п“есы (Камунікат, Беласток). Ганна Кандрацюк «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку). Ванда Марцінш душ Рэйш «Таямніцы высокага двара», двухмоўная беларуска-літоўская кніга вершаў (Slinktys, Вільня). Уладзімір Сцяпан «Ваўка», кніга апавяданняў (Мяне няма, Варшава). Сяргей Сыс «Пералёт трава», нясумная кніга беларускага выгнанца. (Логвінаў, Вільня). Юля Цімафеева «Рэжу гісторыю сабой. Ich zerschneide die Geschichte», двухмоўны беларуска-нямецкі зборнік, калажы і вершы (Edition Frölich, Берлін). Макс Шчур «Чайны збор», выбраная постпаэзія (SayBeat, Варшава).
Цікавыя факты Удзел у конкурсе магчымы толькі пасля падачы кнігі арганізацыйнаму камітэту. Лаўрэата прэміі вызначае журы з 12 нейтральных экспертаў. З 1998 года ўручэнне прэміі адбываецца ў Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы. Па традыцыі пры атрыманні прэміі лаўрэат мусіць выступіць з інагурацыйнаю прамовайГліняны Вялес // «litaranet».
Крыніцы
Спасылкі Старонка ў Фейсбуку «Гліняны Вялес» на litara.net «Гліняны Вялес» на сайце «Полацкі букініст» (копія з архіву web.archive.org)