Ге́нрых Ма́тусавіч Ва́гнер (, г. Жырардаў, Польшча — , г. Мінск, Беларусь) — беларускі Белорусская ССР: краткая энциклопедия: [в 5 т.]. Т. 5: Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 738 с. — С. 98., і музыкант. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1963), Народны артыст БССР (1988). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1976), (1988).
Біяграфія Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі ігры на фартэпіяна (1936—1939 гг.). З 1939 г. у БССР; пры пераходзе мяжы быў арыштаваны, працаваў на тартаку і будаўніцтве чыгункі, але дзякуючы збегу абставін трапіў у Мінск і паступіў у кансерваторыюhttp://belisrael.info/?p=13272. Пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР уцёк праз Маскву ў Саратаў, а потым у Душанбэ, дзе сфармаваўся Першы франтавы тэатр. Адказваў у ім за музычную частку.
У 1944 г. вярнуўся ў Мінск, як канцэртмайстар увайшоў у брыгаду беларускіх артыстаў. У 1947 г. ажаніўся з актрысай Таццянай Аляксеевай. Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1948 г. па класе фартэпіяна Р. І. Шаршэўскага і ў 1954 г. па класе кампазіцыі А. В. Багатырова. Працаваў канцэртмайстрам Беларускага радыё.
З 1962 г. выкладаў у Мінскім педінстытуце на кафедры музычнага выхавання. У 1963—1973 гг. адказны сакратар праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.
Цікавіўся кантарскімі спевамі, у савецкі час удзельнічаў у «паўлегальных» фестывалях кантарскай музыкі ў Маскве.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за сімфонію № 4 для сімфанічнага аркестра і народнага хора.
Творчасць Асноўныя дасягненні ў жанрах балета, вакальна-сімфанічнай паэмы, сімфоніі, інструментальнага канцэрта. Творчасці Г. Вагнера ўласцівыя пластычнасць і нацыянальная характарнасць меласа, тэмбравая квяцістасць, дынамічнае развіццё музычных вобразаў.
Аўтар оперы «Сцежкаю жыцця» (лібрэта А. Вярцінскага і С. Штэйна па матывах аповесці В. Быкава «Воўчая зграя», пастаўлена ў 1980), першай беларускай тэлеоперы «Ранак» (лібрэта Я. Шабана па матывах паэмы А. Куляшова «Песня аб слаўным паходзе», пастаўлена ў 1967), балетаў «Падстаўная нявеста», «Святло і цені», «Пасля балю», араторыі «Кастрычнік», кантаты «Прызнанне Радзіме», вакальна-сімфанічных паэм «Вечна жывыя», «Героям Брэста», трох сімфоній і інш.
Значны ўклад зрабіў у развіццё жанру беларускага інструментальнага канцэрта. Пісаў музыку для дзяцей, да драматычных спектакляў і фільмаў.
Аўтар музыкі да кінафільмаў і тэлеспектакляў: 1966 — Чужое імя 1967 — І ніхто іншы 1967 — Ранак (тэлеопера па рамане «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі) 1969 — Мы з Вулканам 1969 — Ткачы, тэлеспектакль 1970 — Неспадзяваная каханне 1971 — Паланэз Агінскага 1973 — І смех, і бяда (тэлевізійны) 1978 — Тэатр купца Япішкіна, тэлеспектакль
А таксама да тэлевізійных і дакументальных фільмаў «Генерал Пушча» (1967) і «Лісты ў неўміручасць» (1970).
Крытыка Старэйшы калега Г. Вагнера Д. Камінскі (старшыня праўлення Саюза кампазітараў БССР у 1963—1966) ва ўспамінах 1980-х гадоў адгукнуўся пра яго так: «Я б не назваў Вагнера добрым кампазітарам. Большасць яго твораў уяўляе з сябе больш ці менш "хвосткі" набор тых ці іншых "абаротаў". Пісаў ён і сімфоніі, і асобныя п’есы для фартэпіяна, скрыпкі і іншых інструментаў, але ўсё гэта аднолькава невыразна. Мне асабіста яго творчасць ніколі не падабалася, дый чалавек ён нейкі назойлівы».
Літаратура
Жураўлёў Д. Поўны творчай энергіі // Беларусь. — 1972. — № 7. — С. Аладава Р. Роздум з нагоды: Народнаму артысту Беларусі Г. Вагнеру — 70 // ЛіМ. — 1992. — № . — 3 ліпеня. — С. Нісневіч, С. Г. Г. Вагнер. — Мн., 1969.
Спасылкі Біяграфія на hor.by Владимир Орлов. Не тот — тот Вагнер Вагнер Генрих Матусович Аўдыёзапісы Г. Вагнера
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кампазітараў Катэгорыя:Піяністы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска