Вадара́дзкія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Побуг».
Першым з роду згадваецца Пшэцлаў (1400). У крыніцах таксама ўпамінаюцца: Аляксандр, дваранін каралеўскі, староста кернаўскі; N Вадарадзкі, цівун кернаўскі (1494); Мікалай, маршалак віленскага ваяводы А. Гаштольда; Мікалай, староста магілёўскі; Андрэй, ротмістр вількамірскі; Матэвуш, падчашы ковенскі (1638); Якуб, пісар земскі ашмянскі; Аляксандр, служыў пры двары вялікага гетмана літоўскага М. Радзівіла; Ян Мікалаевіч, пісар веліжскі (1769).
Літаратура
Катэгорыя:Вялікалітоўская арыстакратыя