Карл Іосіф Вірыён, Караль Юзаф Вірыён, Іосіф Іванавіч ВірыёнМасонскія ложы на землях Беларусі (; , г. Нансі, Францыя — ), французскі і беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны і хірургіі (1785).

Біяграфія

Сям’я

Нарадзіўся ў сям’і Жана-Клода дэ Вір’ёна — прыдворнага медыка імператара Франца I і прыдворнага фармацэўта , у другім яго шлюбе з Мары Манік Арманд дэ ля ТурMarie Monique Harmand de la Tour . Быў у бацькі восьмым дзіцем і шостым сынамJean Claude de Virion .

Адукацыя

Вышэйшую медыцынскую адукацыю атрымаў у Страсбургскім універсітэце, які скончыў са ступенню доктара медыцыны. Пазней яшчэ некалькі гадоў вучыўся ў Венскім універсітэце, пасля чаго вярнуўся на радзіму і стаў працаваць ваенным урачом у Латарынгскай правінцыі. Службу сумяшчаў з выкладаннем анатоміі на медыцынскім факультэце Страсбургскага ўніверсітэта.

Запрашэнне ад Радзівілаў

У 1775 годзе атрымаў запрашэнне ад Радзівілаў працаваць урачом у Нясвіжы. Працуючы там, К. Вірыён зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст і чалавек, але задавальнення ад працы не адчуваў. Сітуацыю змяніла знаёмства з яго земляком Жанам Эмануэлем Жыліберам, якое адбылося каля 1776 года. Калі ў 1778 годзе памёр урач Гродзенскай каралеўскай эканоміі Хейнцэльман, Жылібер запрасіў Вірыёна на свабодную пасаду. Адначасова яму было даручана выкладанне ў Гродзенскай медыцынскай акадэміі анатомію чалавека і жывёл і хірургію, спачатку на пасадзе ад’юнкта, потым — віцэ-прафесара. Там ён працаваў да закрыцця акадэміі ў 1781 годзе.

У тым жа годзе захавальнік пячаткі Нясвіжскай масонскай ложы.

Праца ў Вільні і пры двары караля

Далейшая кар’ера працягнулася з дапамогай Марціна Пачобута-Адляніцкага, які даў запрашэнне на пераезд у Вільню. Там К. Вірыён узначаліў кафедру анатоміі на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 1785 годзе тут ён пацвердзіў сваю ступень доктара медыцыны.

У далейшым К. І. Вірыён быў штаб-лекарам літоўскага войска, прыдворным лекарам караля С. А. Панятоўскага. У 1790 годзе яго, як члена дваранскага роду ў некалькіх пакаленнях, прынялі ў кавалеры Мальтыйскага ордэна. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з Кацярынай з роду Дэконскіх, вяселле адбылося ў Гродне пры двары караля, які за ўзорную службу вырабіў яго ў чын надворнага саветніка і прызначыў генеральным штаб-лекарам войскаў літоўскіх.

Пасля гэтага на працягу некалькіх гадоў К. Вірыён знаходзіўся ў Варшаве пры двары караля як адзін з яго асабістых лекараў. Кароль вельмі цаніў яго як высокакваліфікаванага спецыяліста, часта запрашаў на абеды, за поспехі ў навуцы ўзнагародзіў залатым медалём «». У 1793 годзе польскім сеймам ён быў выраблены ў нашчадкавае дваранства. Адначасова атрымаў ад караля ў падарунак двухпавярховы каменны дом у Гродне.

Пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай К. Вірыён застаўся ў Расійскай імперыі і выконваў абавязкі асабістага лекара расійскага пасла Я. СіверсаSiewers, J. J. Jak doprowadzilem do drugiego rozbioru Polski / J.J. Siewers. — Poznan: Oficina wydawnicza Interim, 1992. — S. 222.. Пасля здачы экзамену і настрыфікацыі замежнага медыцынскага дыплома у 1797 г. расійскія ўлады дазволілі яму заняць пасаду Гродзенскага павятовага лекара, якую ён добрасумленна выконваў да 1799, а затым выйшаў у адстаўку па хваробе. Да гэтага часу ён ужо змог набыць невялікі маёнтак Скамарошкі паблізу Гродна з 18 душамі мужчынскага полуНацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне. — Ф. 2. — Оп. 1. — Д. 126. — Л. 1-4..

У 1807 выбраны член Віленскага медыцынскага таварыства.

Навуковыя працы па хірургіі і анатоміі.

Нашчадкі

Карл Вірыён стаў родапачынальнікам польскай галіны дэ Вірыёнаў, сярод прадстаўнікоў якой можна згадаць родных братоў: інжынера і дыпламата .

Літаратура

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 2. — Мн., 1994.

Спасылкі Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Tom 11 с. 505—506

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Францыі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскай медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Масоны Катэгорыя:Дактары хірургіі і медыцыны Карл Іосіф