«Кало́сьсе» — літаратурна-мастацкі альманах Таварыства вольных літаратараў.

Заснаваны ў 1993 годзе. Першы нумар выйшаў у Пастаўскай друкарні. Галоўны рэдактар — Алесь Аркуш. Сталымі аўтарамі часопіса з’яўляюцца Вінцэсь Мудроў, Юрый Гумянюк, Ігар Сідарук, Сяргей Шыдлоўскі. У 2006 годзе выйшаў 11 нумар альманаху.

Часопіс друкаваў мастацкія творы, ад якіх з розных прычын адмовіліся дзяржаўныя літаратурныя выданні. Не менш за палову аб’ёму нумароў часопіса складалі творы рэгіянальных аўтараў. Альманах падтрымліваў пісьменнікаў-нонканфармістаў.

У артыкуле «Antonim», прысвечаным першаму нумару часопіса, адзначаецца, што ён працягвае справу віленскага «Калосся», адзін з чытачоў якога (Іван Фурсевіч) нават стаў адным з аўтараў альманаха. У рэцэнзіі на дзясяты нумар альманаха адзначаецца, што ў выпуску ўспаміны і артыкулы жывых літаратараў чаргуюцца з творамі памерлых пісьменнікаў. На думку Людмілы Рублеўскай, часопіс не мае шырокага розгаласу, бо не прапісаны ў Мінску.

Спасылкі

Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Таварыства вольных літаратараў