Кабальці́н, кобальтавы блішчак — мінерал класа сульфідаў, сульфід кобальту і мыш’яку, CoAsS. Упершыню апісаны ў 1832 годзеКобальтин // Каталог Минералов.

Утрымлівае да 34 % кобальту, прымесі жалеза (да 16 %, феракабальцін). Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае крышталі кубічнай і актаэдрычнай формы, зярністыя агрэгаты, украпіны, пражылкі. Непразрысты. Колер серабрыста-белы з ружаватым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,1—6,2 (6,33) г/см³. Крохкі.

Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах. Радовішчы ў Канадзе, Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Аўстраліі, Марока, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Інданезіі, Азербайджане, Расіі (Каўказ, Урал, Краснаярскі край), Замбіі, на востраве Куба.

Кабальцін — важная руда на кобальт.

Літаратура  — С. 381.

Спасылкі Кобальтин // Каталог Минералов Cobaltite Mineral Data // Mineralogy Database

Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Мінералы кобальту Катэгорыя:Мінералы мыш’яку