Трасна́ — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 78 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца з меліярацыйнай канавы за 2,5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Красная Слабада. Упадае ў Дняпро прыкладна за 0,6 км на захад ад вёскі Старая Трасна. Рэчышча амаль цалкам каналізаванае, ніжэй вёскі Старая Трасна звілістае.
Каля ракі аграгарадок Красная Слабада, вёскі Ніканавічы, Падгор’е, Старая Трасна. Каля вёскі Ніканавічы на рацэ 2 плаціны і сажалкі.
Літаратура — С. 99.
Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна