Выбарчы ўчастак — тэрытарыяльная адзінка, якая ўтвараецца ў перыяд выбараў і рэферэндумаў для правядзення галасавання і падліку галасоў. Выбарчымі ўчасткамі таксама памылкова называюць памяшканні для галасавання (пункты галасавання).
На тэрыторыі выбарчых участкаў дзейнічаюць участковыя выбарчыя камісіі і складаюцца спісы выбаршчыкаў, якія валодаюць актыўным выбарчым правам на адпаведнай тэрыторыі.
Межы выбарчага ўчастка не павінны перасякаць межы больш буйной тэрытарыяльнай адзінкі — выбарчай акругі.
Выбарчае заканадаўства дапускае ўтварэнне выбарчых участкаў: за межамі тэрыторыі краіны — кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў; у месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў, удзельнiкаў рэферэндуму (бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку, месцах утрымання пад вартай падазраваных і абвінавачаных і іншых месцах часовага знаходжання) — кіраўніком мясцовай адміністрацыі па ўзгадненні з вышэйстаячай камісіяй; у цяжкадаступных і аддаленых мясцовасцях — вышэйстаячай камісіяй па ўзгадненні з кіраўніком размешчанага там аб’екта; на судах, якія знаходзяцца ў дзень галасавання ў плаванні — вышэйстаячай камісіяй па ўзгадненні з суднаўладальнікам або капітанам судна; на палярных станцыях — вышэйстаячай камісіяй па ўзгадненні з начальнікам палярнай станцыі; у воінскіх частках — камандзірамі вайсковых частак.
Гл. таксама Выбарчая акруга
Катэгорыя:Выбары