«Баграціё́н» — кодавая назва Белару́скай наступа́льнай апера́цыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года) — наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыіКізіма С. А.,…. Лічыцца адной з найбуйнейшых вайсковых аперацый у сусветнай гісторыі.
У вызваленні Беларусі ўдзельнічалі войскі чатырох франтоў (з поўначы на поўдзень): 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы — генерал арміі І. Х. Баграмян), 3-га Беларускага (генерал-палкоўнік І. Д. Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (генерал арміі Г. Ф. Захараў) і (з другога дня аперацыі) 1-га Беларускага (генерал арміі К. К. Ракасоўскі). Таксама ў аперацыі прымалі ўдзел: Першая армія Войска Польскага, французскі добраахвотніцкі знішчальны авіяполк «Нармандыя-Нёман», Дняпроўская ваенная флатылія. Важная роля надавалася ўдзелу партызан, якія дэзарганізавалі рух на чыгунках. Дзеянні войскаў каардынавалі маршалы А. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў.
Савецкім войскам процістаялі войскі групы армій «Цэнтр» на чале з генерал-фельдмаршалам Э. Бушам.
Перадумовы Да чэрвеня 1944 лінія фронту на ўсходзе падышла да мяжы Віцебск — Орша — Магілёў — Жлобін, утварыўшы велізарны выступ-клін, павернуты ўглыб СССР, так званы «Беларускі балкон». Калі ва Украіне Чырвонай арміі ўдалося дамагчыся серыі ўражлівых поспехаў (была вызвалена амаль уся тэрыторыя рэспублікі, вермахт панёс цяжкія страты ў ланцужку «катлоў»), то пры спробе прарвацца ў напрамку Мінска зімой 1943—1944 гадоў поспехі, наадварот, былі дастаткова сціплымі.
У той жа час, да канца вясны 1944 наступленне на поўдні замарудзілася, і Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакамандавання было прынята рашэнне змяніць напрамак намаганняў. Як адзначыў К. К. РакасоўскіК. К. Рокоссовский Солдатский долг. (5-е изд.) — М.: Воениздат, 1988.
Склад бакоў У раздзеле прыведзена расстаноўка сіл нямецкіх і савецкіх войск станам на 22 чэрвеня 1944 года (карпусы вермахта і Чырвонай арміі пералічваюцца ў парадку іх расстаноўкі з поўначы на поўдзень, спачатку асобна паказваюцца рэзервы).
Германія Група армій «Цэнтр» (генерал-фельдмаршал Эрнст Буш, начальнік штаба генерал-лейтэнант Крэбс)
6-ы паветраны флот (генерал-палкоўнік фон Грайм) 3-я танкавая армія (генерал-палкоўнік Райнгард) у складзе: 95-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Міхаэліс); 201-я ахоўная дывізія (генерал-лейтэнант Якобі); баявая група «фон Готберг» (брыгадэфюрар СС фон Готберг); 9-ы армейскі корпус (генерал артылерыі Вютман); 252-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Мельцэр); корпусная група «D» (генерал-лейтэнант Памберг); 245-я брыгада штурмавых гармат (гаўптман Кнюплінг); 53-і армейскі корпус (генерал пяхоты Гольвітцэр); 246-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Мюлер-Бюлоў); 206-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Хітэр); 4-я авіяпалявая дывізія люфтвафэ (генерал-лейтэнант Пісторыус); 6-я авіяпалявая дывізія люфтвафэ (генерал-лейтэнант Пешэль); 6-ы армейскі корпус (генерал артылерыі Пфайфер); 197-я пяхотная дывізія (генерал-маёр Хане); 299-я пяхотная дывізія (генерал-маёр Юнк); 14-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Флёрке); 256-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Вюстэнхаген); 667-я брыгада штурмавых гармат (гаўптман Ульман); 281-я брыгада штурмавых гармат (гаўптман Фенкерт); 4-я армія (генерал пяхоты Тыпельскірх) у складзе: танка-грэнадзёрская дывізія «Фельдхернхале» (генерал-маёр фон Штайнкелер); 27-ы армейскі корпус (генерал пяхоты Фелькерс); 78-я штурмавая дывізія (генерал-лейтэнант Траўт); 25-я танка-грэнадзёрская дывізія (генерал-лейтэнант Шюрман); 260-я пяхотная дывізія (генерал-маёр Кламт); 501-ы цяжкі танкавы батальён (маёр фон Легат); 39-ы танкавы корпус (генерал артылерыі Марцінэк); 110-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант фон Куроўскі); 337-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Шюнеман); 12-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Бамлер); 31-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Охснер); 185-я брыгада штурмавых гармат (маёр Глоснер); 12-ы армейскі корпус (генерал-лейтэнант Мюлер); 18-я танка-грэнадзёрская дывізія (генерал-лейтэнант Цутаверн); 267-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Дрэшара); 57-я пяхотная дывізія (генерал-маёр Тровітц); 9-я армія (генерал пяхоты Ёрдан) у складзе: 20-я танкавая дывізія (генерал-лейтэнант фон Кесэль); 707-я пяхотная дывізія (генерал-маёр Гітнер); 35-ы армейскі корпус (генерал-лейтэнант фон Лютцаў); 134-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Філіп); 296-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Кульмер); 6-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Гейнэ); 383-я пяхотная дывізія (генерал-маёр Гір); 45-я пяхотная дывізія (генерал-маёр Энгель); 41-ы армейскі корпус (генерал-лейтэнант Хофмайстэр); 36-я пяхотная дывізія (генерал-маёр Конрадам); 35-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Рыхерт); 129-я пяхотная дывізія (генерал-маёр фон Ларыш); 55-ы армейскі корпус (генерал пяхоты Херляйн); 292-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Ён); 102-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант фон Беркен); 2-я армія (генерал-палкоўнік Вайс) у складзе: 4-я кавалерыйская брыгада (генерал-маёр Хольстэ); 8-ы армейскі корпус (генерал пяхоты Хон); 211-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант Экард); 5-я егерская дывізія (генерал-лейтэнант Тум); 23-і армейскі корпус (генерал інжынерных войскаў Ціман); 203-я ахоўная дывізія (генерал-лейтэнант Пільц); 17-я танка-грэнадзёрская брыгада (палкоўнік Кернер); 7-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнант фон Рапард); 20-ы армейскі корпус (генерал артылерыі фон Роман); корпусная група «Е» (генерал-лейтэнант Фельцман); 3-я кавалерыйская брыгада (падпалкоўнік Безелагер);
Акрамя таго, 2-й арміі падпарадкоўваліся венгерскія часці: 5, 12 і 23 рэзервовыя і 1 кавалерыйская дывізія. 2-я армія прыняла ўдзел толькі ў другой фазе аперацыі «Баграціён».
Савецкі Саюз 1-ы Прыбалтыйскі фронт (генерал арміі Баграмян) у складзе: 4-я ўдарная армія (генерал-лейтэнант Малышаў); 83-ці стралковы корпус (генерал-маёр Салдатаў); часці ўзмацнення; 6-я гвардзейская армія (генерал-лейтэнант Чысцякоў); 2-гі гвардзейскі стралковы корпус (далей гв. стралковы корпус) (генерал-лейтэнант Ксенафонтаў); 22-гі гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр Ручкін); 23-ці гвардзейскі стралковы корпус (генерал-лейтэнант Ермакоў); 103-ці стралковы корпус (генерал-маёр Федзюнкін); 8-я гаўбічная артылерыйская дывізія; 21-я артылерыйская дывізія прарыву; 43-я армія (генерал-лейтэнант Белабародаў); 1-ы стралковы корпус (генерал-лейтэнант Васільеў); 60-ы стралковы корпус (генерал-маёр Люхцікаў); 92-гі стралковы корпус (генерал-лейтэнант Ібянскі); 1-ы танкавы корпус (генерал-лейтэнант Бутко); 3-я паветраная армія (генерал-лейтэнант Папівін); 3-ці Беларускі фронт (генерал-палкоўнік Чарняхоўскі) ў складзе: 5-ы артылерыйскі корпус; 11-я гвардзейская армія (генерал-лейтэнант Галіцкі); 8-ы гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр Завадоўскі); 16-ы гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр Вараб’ёў); 36-ы гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр Шафранаў); 2-гі гвардзейскі танкавы корпус (генерал-маёр Бурдзейны); 7-я гв. дывізія гвардзейскіх мінамётаў (рэактыўная артылерыя); 5-я армія (генерал-лейтэнант Крылоў); 45-ы стралковы корпус (генерал-маёр Гарохаў); 65-ы стралковы корпус (генерал-маёр Перакростаў); 72-гі стралковы корпус (генерал-маёр Казарцаў); 3-я гв. артылерыйская дывізія прарыву; 31-я армія (генерал-лейтэнант Глаголеў); 36-ы стралковы корпус (генерал-маёр Олешаў); 71-ы стралковы корпус (генерал-лейтэнант Кашавой); 113-ы стралковы корпус (генерал-маёр Правалаў); 39-я армія (генерал-лейтэнант Люднікаў); 5-ы гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр Бязуглы); 84-ы стралковы корпус (генерал-маёр Пракоф’еў); 5-я гвардзейская танкавая армія (маршал Ротмістраў) ; 3-ці гвардзейскі танкавы корпус (генерал-маёр Бобчанка); 29-ы танкавы корпус (генерал-маёр Фаміных); Конна-механізаваная група (генерал-лейтэнант Аслікоўскі); 3-ці гвардзейскі кавалерыйскі корпус (генерал-лейтэнант Аслікоўскі); 3-ці гвардзейскі механізаваны корпус (генерал-лейтэнант Абухаў); 1-я паветраная армія (генерал-лейтэнант Громаў); 2-гі Беларускі фронт (генерал-палкоўнік Захараў) у складзе: 33-я армія (генерал-лейтэнант Кручэнкін); 70-я, 157-я, 344-я стралковыя дывізіі; 49-я армія (генерал-лейтэнант Грышын); 62-гі стралковы корпус (генерал-маёр Навумаў); 69-ы стралковы корпус (генерал-маёр Мултан); 76-ы стралковы корпус (генерал-маёр Глухаў); 81-ы стралковы корпус (генерал-маёр Панюкоў); 50-я армія (генерал-лейтэнант Болдзін); 19-ы стралковы корпус (генерал-маёр Самарскі); 38-ы стралковы корпус (генерал-маёр Церашкоў); 121-ы стралковы корпус (генерал-маёр Смірноў); 4-я паветраная армія (генерал-палкоўнік Вяршынін); 1-ы Беларускі фронт (генерал арміі Ракасоўскі) ў складзе: 2-гі гвардзейскі кавалерыйскі корпус (генерал-лейтэнант Крукаў); 4-ы гвардзейскі кавалерыйскі корпус (генерал-лейтэнант Пліеў); 7-ы гвардзейскі кавалерыйскі корпус (генерал-маёр Канстанцінаў); Дняпроўская рачная флатылія (капітан 1-га рангу Грыгор’еў); 3-я армія (генерал-лейтэнант Гарбатаў); 35-ы стралковы корпус (генерал-маёр Жалудзёў); 40-ы стралковы корпус (генерал-маёр Кузняцоў); 41-ы стралковы корпус (генерал-маёр Урбановіч); 46-ы стралковы корпус (генерал-маёр Эрастаў); 80-ы стралковы корпус (генерал-маёр Рагуля); 9-ы танкавы корпус (генерал-маёр Бахараў); 5-я дывізія гвардзейскіх мінамётаў; 28-я армія (генерал-лейтэнант Лучынскі); 3-ці гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр Перхаровіч); 20-ы стралковы корпус (генерал-маёр Швараў); 128-ы стралковы корпус (генерал-маёр Баціцкі); 46-ы стралковы корпус (генерал-маёр Эрастаў); 5-я артылерыйская дывізія прарыву; 12-я артылерыйская дывізія прарыву; 48-я армія (генерал-лейтэнант Раманенка); 29-ы стралковы корпус (генерал-маёр Андрэеў); 42-гі стралковы корпус (генерал-лейтэнант Калганаў); 53-ці стралковы корпус (генерал-маёр Гарцаў); 22-я артылерыйская дывізія прарыву; 61-я армія (генерал-лейтэнант Бялоў); 9-ы гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр Папоў); 89-ы стралковы корпус (генерал-маёр Яноўскі); 65-я армія (генерал-лейтэнант Батаў); 18-ы стралковы корпус (генерал-маёр Іваноў); 105-ы стралковы корпус (генерал-маёр Аляксееў); 1-ы гвардзейскі танкавы корпус (генерал-маёр Паноў); 1-ы механізаваны корпус (генерал-лейтэнант Крывашэін); 26-я артылерыйская дывізія; 6-я паветраная армія (генерал-лейтэнант Палынін); 16-я паветраная армія (генерал-палкоўнік Рудэнка); Акрамя таго, у складзе 1-га Беларускага фронту — 8-я гвардзейская, 47-я, 70-я, 1-я польская і 2-я танкавая арміі, якія прынялі ўдзел толькі ў другой фазе аперацыі «Баграціён».
Апісанне аперацыі
Тактыка Да чэрвеня 1944 года лінія фронту на ўсходзе падышла да мяжы Віцебск — Орша — Магілёў — Жлобін, утварыўшы велізарны выступ — клін, павернуты ўглыб СССР. Тут, на тэрыторыі Беларусі, размяшчалася глыбока эшаланаваная абарона нямецкай групы армій «Цэнтр». Чырвоная Армія не магла працягваць наступленне з поўдня і поўначы ад выступу — паўстала рэальная пагроза флангавых удараў. У гэтай сувязі была пастаўлена задача ліквідацыі выступу, разгрому групы армій «Цэнтр» і вызвалення Беларусі.
Наступныя падзеі У прарыў працягласцю ў 900 км, які адкрыўся ў нямецкіх абаронных лініях паміж групамі армій «Поўнач» і «Поўдзень», уліліся савецкія войскі і хутка дайшлі да Усходняй Прусіі, фарпосту Трэцяга рэйху. Група армій «Поўнач» была адрэзана ад усіх наземных шляхоў сувязі (хоць забяспечвалася па моры і магла быць эвакуіравана ў любы момант) і з вялікімі стратамі ўтрымлівала так званы Курляндскі кацёл (гэта не быў кацёл у поўным сэнсе гэтага слова) аж да капітуляцыі Германіі ў 1945.
Як і ў вайну 1812 года, адным з найбольш значных месцаў баёў была рака Бярэзіна (гл. Бітва на Бярэзіне). Асноўным пунктам утрымання палонных немцаў стаў горад Бабруйск.
Сілы бакоў