Вуліца Цімашэнкі — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Названа ў гонар Сямёна Канстанцінавіча Цімашэнкі (1895—1970), савецкага палкаводца, камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі (1945—1946, 1949—1960).

Пачынаецца ад вуліцы Прытыцкага і перасякаецца з вуліцамі Бурдзейнага, Адзінцова, Адоеўскага і Панамарэнкі.

15 студзеня 1979 года ў раёне будучага скрыжавання вуліц Цімашэнкі і Адзінцова адбылася авіякатастрофа.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)