Сярэ́дні Усхо́д (, , , , , , , , ) — умоўная назва раёна Пярэдняй Азіі, размешчанага паміж Еўропай і Пакістанам; часам, асабліва ў англійскай і амерыканскай літаратуры, замяняе сабой тэрмін Блізкі Усход, але часцей разумеецца як азначэнне сукупнасці краін Блізкага Усходу разам з Іранам, Пакістанам і Афганістанам і таму пераважна ўжываецца не асобна, а ў складзе аб’яднанага тэрміна «Блізкі і Сярэдні Усход». У выніку, «Сярэдні Усход» часта ўжываецца ў дачыненні толькі да Ірана, Пакістана і Афганістана, а іншыя краіны азначаюцца як «Блізкі Усход».
Паходжанне тэрміна Тэрмін «Сярэдні ўсход» () паўстаў у 1850-я гады ў брытанскай Індыйскай адміністрацыі. Аднак вялікую знакамітасць ён набыў дзякуючы амерыканскаму ваенна-марскому тэарэтыку Альфрэду Тэеру Мэхэну, які выкарыстаў гэты тэрмін у 1902 годзе для абазначэння «вобласці паміж Аравійскім паўвостравам і Індыяй». У той час Брытанская і Расійская імперыі змагаліся за ўплыў у Цэнтральнай Азіі (гэта суперніцтва атрымала назву Вялікая гульня). Мэхэн усведамляў значэнне не толькі самога рэгіёна, але і яго сэрца — Персідскага заліваMelman, Billie. The Cambridge Companion to Travel Writing: 6 The Middle East / Arabia , Cambridge Collections Online. Retrieved January 8, 2006.Palmer, Michael A. Guardians of the Persian Gulf: A History of America’s Expanding Role in the Persian Gulf, 1833—1992. New York: The Free Press, 1992. ISBN 0-02-923843-9 p. 12-13.. Ён назваў рэгіён вакол Персідскага заліва Сярэднім Усходам, лічачы яго другім па важнасці пасля Суэцкага канала марскім праходам, які брытанцы павінны кантраляваць, каб прадухіліць прасоўванне рускіх у кірунку Брытанскай ІндыіLaciner, Dr. Sedat. «Is There a Place Called ‘the Middle East’? », ''The Journal of Turkish Weekly]", June 2, 2006. Retrieved January 10, 2007.. Упершыню тэрмін быў выкарыстаны Мэхэнам у 1902 годзе ў артыкуле «Персідскі заліў і міжнародныя адносіны», апублікаваным у часопісе .
Гэты артыкул быў перадрукаваны The Times. Неўзабаве тамсама з’явілася серыя з дваццаці артыкулаў пад агульным загалоўкам «Сярэдняўсходняе пытанне», напісаная сэрам . У артыкулах Чырол пашырыў вызначэнне «Сярэдняга Усходу», пашырыўшы яго на «рэгіёны Азіі, што распасціраюцца да меж Індыі і пануюць над падыходамі да Індыі». Пазней, пасля таго як серыя артыкулаў была завершана ў 1903 годзе, The Times стала апускаць двукоссе пры ўжытку тэрміна ў сваіх артыкулах.
Аж да Другой сусветнай вайны рэгіён паміж Турцыяй і ўсходнім узбярэжжам Міжземнага мора было прынята зваць «Блізкім Усходам» (), тым часам як «Далёкі Усход» () меў сваім цэнтрам Кітай, а Сярэднім Усходам зваўся рэгіён ад Месапатаміі да Бірмы. У канцы 1930-х брытанцы стварылі Сярэдняўсходняе камандаванне, якое базавалася ў Каіре і кіравала ваеннымі сіламі Вялікабрытаніі ў рэгіёне.
Пазней англійскі тэрмін «Сярэдні Усход» () пачаў шырока ўжывацца ў Еўропе і ЗША. У Вашынгтоне ў 1946 годзе быў заснаваны Блізкаўсходні інстытут (даслоўна — «Сярэдняўсходні» ()).
Сучаснае ўжыванне У перыяд паміж сусветнымі войнамі лёс спрадвечна англійскага тэрміна склаўся па-рознаму. У англійскай мове тэрмін стаў ужывацца або як абагульняльная назва для ранейшых «Блізкага» і «Сярэдняга» Усходу, або фактычна стаў пазначаць прыблізна тыя краіны, што перш пазначаліся тэрмінам .
У многія іншыя мовы, у прыватнасці ў рускі, тэрмін (даслоўна — «Сярэдні Усход») увайшоў ужо ў сваім новым значэнні, то-бок фактычна ў значэнні (даслоўна — «Блізкі Усход»). Таму на беларускую мову тэрмін , які перш пазначаў «Сярэдні Усход», перакладаецца звычайна як «Блізкі Усход». Аднак у гістарычным кантэксце, што адносіцца да перыяду прыблізна да Другой сусветнай вайны, прынята перакладаць як «Сярэдні Усход».
У англійскай мове Слова сярэдні () выклікае некаторую блытаніну ў сувязі са значэннем тэрміна, якое змянілася. Да Першай сусветнай вайны тэрмін «Блізкі Усход» () у англійскай мове ўжываўся для пазначэння Балкан і Асманскай імперыі, тым часам як «Сярэдні Усход» () ставіўся да Ірана, Афганістана, Цэнтральнай Азіі і Каўказа. У сваю чаргу «Далёкі Усход» ставіўся да краін Усходняй Азіі (у прыватнасці Кітая, Японіі, Фармозы, Карэі, Ганконга і да т.п.).
Са знікненнем у 1918 годзе Асманскай імперыі тэрмін практычна перастаў выкарыстоўвацца ў англійскай мове, тым часам як сталі ўжываць да краін Ісламскага свету.
Першае афіцыйнае выкарыстанне тэрміна урадам ЗША з’явілася ў Дактрыне Эйзенхаўара [1957 г.), якая закранала Суэцкі крызіс. Дзяржсакратар ЗША Джон Фостэр Далес вызначыў як «вобласць, што ляжыць паміж і ўключае Лівію на захадзе і Пакістан на ўсходзе, Сірыю і Іран на поўначы і Аравійскі паўвостраў на поўдні, а таксама Судан і Эфіопію». У 1958 годзе Дзяржаўны дэпартамент ЗША растлумачыў, што тэрміны «Блізкі Усход» і «Сярэдні Усход» узаемазамяняльныя і вызначыў даны рэгіён з уключэннем толькі Егіпета, Сірыі, Ізраіля, Лівана, Іарданіі, Ірака, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Бахрэйна і Катара.
Паводле палітыкі агенцтва Associated Press, назва Блізкі Усход раней адносілася да заходніх краін, тым часам як Сярэдні Усход — да ўсходніх, аднак цяпер яны сінанімічныяGoldstein, Norm. The Associated Press Stylebook and Briefing on Media Law. New York: Basic Books, 2004. ISBN 0-465-00488-1 p. 156.
У дакументах ААН найчасцей ужываецца тэрмін і адносіцца ён да араба-ізраільскага канфлікта. Радзей выкарыстоўваецца . На беларускую мову абодва перакладаюцца як «Блізкі Усход».
Некаторыя крытыкі звычайна рэкамендуюць карыстаць альтэрнатыўны тэрмін, прыкладам «Заходняя Азія», які з’яўляецца афіцыйным пазначэннем, што выкарыстоўваецца ААН. Многія аўтары крытыкуюць тэрмін як імплікавана еўрацэнтрычны. У сучасных еўрапейскіх мовах тэрмін выкарыстоўваецца як еўрапейцамі, так і нееўрапейцамі ў акадэмічным і афіцыйным маўленні.
Дзяржавы Сярэдняга Усходу
Закаўказзе
Асноўныя этнічныя групы рэгіёна азербайджанцы арабы армяне асірыйцы белуджы грэкі яўрэі курды панджабцы персы пуштуны сіндхі талышы туркі туркаманы хазарэйцы
Геалогія рэгіёна
Сярэдні Усход знаходзіцца ў месцы судакранання чатырох тэктанічных утварэнняў — Афрыканскай пліты, Аравійскай платформы, Еўразійскай пліты і Індастанскай пліты. У месцах іх сутыкненняў паўстала складкаватасць, што прывяло да ўтварэння мноства горных сістэм. Частка Сярэдняга Усходу запоўнена горнымі ўтварэннямі Альпійскай геасінклінальнай вобласці, што працягваюць горныя ўтварэнні Паўднёвай Еўропы. У рэльефе яны прадстаўлены ўзвышшамі з адносна прыпаднятымі ўскраіннымі ланцугамі і апушчанымі ўнутранымі пласкагор’ямі. На поўдні да іх далучаецца Аравійска-Сірыйская глыба, якая з’яўляецца часткай Афрыканскай платформы. Аравійская вобласць ва ўсіх дачыненнях бліжэйшая да Паўночнай Афрыцы, чым да астатняй Азіі. Складкаватыя і складкавата-глыбавыя горы і ўзвышшы чаргуюцца з акумуляцыйнымі раўнінамі і міжгорнымі упадзінамі. Міжгорныя дэпрэсіі запоўнены вялікімі тоўшчамі рыхлага адломкавага матэрыялу, што патрапіў туды з навакольных гор. Некаторыя азёры, якія займалі раней найніжэйшыя часткі ўпадзін, высахлі і пакінулі тоўшчы солі і гіпсу. Сярэдні Усход — кантрастны рэгіён па абсалютных адзнаках вышынь. З аднаго боку, тут знаходзяцца адны з самых высокіх вяршынь планеты — горы Чагары (8614 м) і Тырычмір (7690 м), з другога боку, найглыбейшая ўпадзіна — Мёртвае мора, узровень якога ніжэйшы за ўзровень мора на 392 м. Многія раёны Сярэдняга Усходу (Іран, Пакістан, Турцыя) ахоплены альпійскім арагенезам, што вядзе да высокай сейсмічнасці (прыкладам, Ашгабацкае землетрасенне 1948 года). Зоны інтэнсіўных найноўшых узняццяў перамяжоўваюцца пляцоўкамі са складкаватымі структурамі старажытнейшага ўзросту.
На тэрыторыі краін Сярэдняга Усходу знойдзены радовішчы шмат якіх відаў мінеральнай сыравіны. Выяўлены радовішчы нафты, найбольшыя па колькасці запасаў у свеце (галоўным чынам у басейне Персідскага заліва і Каспійскага мора). Па запасах нафты, прыроднага гаручага газу і самароднай серы Сярэдні Усход займае першае месца ў свеце. Значныя таксама запасы цынкавай руды, барыта, баратаў, літыя, карунда, ртуці, азбеста, фасфатаў, жалезнай руды, калійных соляў, свінцу, вальфрама, медзі, пірыта, сурмы, флюарыта, цэлестыну, бірузы, лазурыта і іншых карысных выкапняў.
Нафта, газ, выкапнёвы вугаль Упершыню прамысловыя запасы нафты на Сярэднім Усходзе выяўлены на паўднёвым захадзе Ірана ў 1908 годзе (радовішча Месдэжэ-Салейман). У канцы 1920-х гадоў пачалася эксплуатацыя шэрага радовішчаў нафты, у прыватнасці Кіркук (Ірак), Гечсаран, Хефтгель (Іран). У 1932 годзе адкрыта гіганцкае газанафтавае радовішча Авалі на востраве Бахрэйн, а таксама вялікія газанафтавыя і нафтавыя радовішчы Пазенан і Агаджары ў Іране, Дамам, Абкайк Абу-Хадрыя ў Саудаўскай Аравіі. У 1938 годзе адкрыта найбуйнейшае ў свеце радовішча Вялікі Бурган у Кувейце, у 1948 годзе — Гавар у Саудаўскай Аравіі. У 1950-я — 60-я гады выяўлена больш 80 буйных нафтавых радовішчаў. У 1970-х гадах былі выяўлены гіганцкія газавыя радовішчы ў паўднёва-усходняй частцы Персідскага заліва і прылеглых да яе тэрыторый Ірана, Катара, ААЭ, Ірака. Па запасах нафты Сярэдні Усход займае вядучае месца сярод іншых рэгіёнаў свету: каля 45 млрд тон нафты і больш 20 трлн м³ газу. Большасць радовішчаў нафты і газу злучаны з найбуйным у свеце нафтагазаносным басейнам Персідскага заліва. Адзінкавыя паклады нафты і газу выяўлены ў іншых басейнах рэгіёна (Іран, Афганістан, Ізраіль). Да 90-х гадоў ХХ стагоддзі ў краінах Сярэдняга Усходу было адкрыта 302 нафтавых і газанафтавых і 54 газавых радовішчаў. Асноўныя выведаныя запасы вуглевадародаў знойдзены ў інтэрвале глыбінь 1-3 км. Асноўныя прадукцыйныя тоўшчы — пермская, верхняюрская, ніжнемелавая і алігацэн-ніжнеміяцэнавая.
Запасы каменнага вугалю складаюць больш 23 млрд тон, бурага — 3,3 млрд тон. Усе разведаныя запасы каменнага вугалю сканцэнтраваны ў краінах Сярэдняга Усходу — Турцыі, Іране і Афганістане. Практычна ўсе запасы бурага вугалю — у Турцыі (Анаталійскі буравугальны басейн). Асноўныя радовішчы каменнага вугалю ў Турцыі засяроджаны ў паўночна-заходняй частцы краіны (басейн Зангулдак). Большасць радовішчаў вугалю ў Іране знаходзіцца ў трох вугляносных басейнах — Эльбурскім, Цэнтральна-Іранскім (радовішчы Керманскае, Бадаму) і і ў Мешхедскім (Паўночна-Харасанскім)Сырьевой комплекс Ирана.
Металы Запасы ўрану на Сярэднім Усходзе нязначныя і складаюць каля 9 тыс. тон (1998). Яны засяроджаны ў некалькіх радовішчах Турцыі (Саліхлы-Кёпрубашы). Утрыманне ў рудах U3O8 0,07-0,1 %. У турэцкай частцы Чорнага мора адкрыта вялікая колькасць уранавых руд у донных асадках на глыбіні 1—2 км.
Руды чорных металаў. Агульныя запасы жалезнай руды ў Заходняй Азіі складаюць каля 14 млрд тон, у тым ліку разведаныя — больш за 3 млрд тон (1998). Найболей важныя ў прамысловым дачыненні — кантактна-метасаматычныя радовішчы Турцыі (Дыўрыгі, Хасанчэлебі), Ірана (Чогарт і іншыя), Ірака (Аснава) з запасамі руды 100—500 млн тон (утрыманне Fe — 50—63 %, S — 0,1—2 %, P2О5 — 0,05—3,0 %, SiO2 — 2,0—33,0 %). Буйныя радовішчы прадстаўлены жалезістымі кварцытамі ў Саудаўскай Аравіі (Водзі-Сававін) і інш., а таксама жалезаруднымі метасаматытамі ў тэрыгенна-карбанатных пародах у Афганістане (Хаджыгек) і інш. Асадкавыя радовішчы звычайна невялікія і засяроджаны ў Саудаўскай Аравіі, Іраку, Іарданіі, Афганістане, Сірыі (запасы — сотні тысяч, дзясяткі, рэдка сотні млн тон, утрыманне Fe — 23—64 %, S — сотыя долі адсотка, P2О5 — 0,01—0,45 %, SiO2 — до 15 %).
Тытана-магнетытавыя радовішчы (Емен) характарызуюцца значнымі запасамі руды — да 600 млн тон, але нізкім утрыманнем карысных кампанентаў (Fe — 15 %, TiO2 — 5,3 %) і высокім утрыманнем шкодных кампанентаў (P2О5 — да 3,3 %).
Запасы марганцавай руды невялікія і складаюць больш за 5 млн тон. Запасы галоўным чынам засяроджаны ў асадкавых і дакембрыйских адкладах Іярданіі (Вадзі-Дана і іншыя), у гідратэрмальных радовішчах Турцыі (Параніт, Падзіма, Улукёй і іншыя) і Ірана, а таксама ў металаносных илах Саудаўскай Аравіі — Атлантыс-11. Утрыманне Mn у асадкавых радовішчах — 38—43 %, у жыльных — 25—45 %.