Знак ß (эсцэт, ад ) — лігатура з ſz (у гатычным шрыфце) альбо ſs (у антыкве), першым элементам якой з’яўляецца так званае «доўгае S». Цяпер выкарыстоўваецца толькі ў нямецкай мове, але да XIX стагоддзя больш-менш выкарыстоўваўся рэгулярна амаль ва ўсіх сярэдневяковых еўрапейскіх мовах з пісьменнасцю на лацінскай аснове, асабліва ў курсіве.

Спасылкі

Катэгорыя:Літары лацінскага алфавіта Катэгорыя:Нямецкая мова Катэгорыя:Лігатуры