«ДМБ» () — мастацкі фільм Рамана Качанава, зняты ў 2000 годзе. «ДМБ» — скарочана ад «дэмабілізацыя» — звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія адслужылі тэрміновую ваенную службу.
Сюжэт Тры хлопца пачынаюць служыць у войску, прычым ва ўсіх было цалкам рознае жыццё да гэтага: адзін з завода, другі з ВНУ, а трэці уцёк з казіно ад братоў Аліевых, якім ён вінен вялікую суму грошай. Падчас службы ў арміі хлопцы і п’юць, і паляць траву, і бяруць усё, што блага ляжыць. Паказана вяршэнства дзедаўшчыны.
Працяг фільма У якасці працягу былі таксама зняты тэлевізійныя фільмы «ДМБ—002», «ДМБ—003», «ДМБ—004» і «ДМБ—зноў у баі» з тымі ж героямі. Аднак працяг аказаўся надзвычай няўдалым. Гэта, у першую чаргу, абумоўліваецца сыходам рэжысёра і некаторых акцёраў.
Вобразы галоўных герояў «Куля». Радавы, прыбыў у ваенкамат па ўласным жаданні. Няўдала прайграў грошы ў казіно, збягае ад крэдытораў. Уяўляе сабой звычайнага хлопца-гараджаніна, які вядзе актыўнае жыццё, гатовы на розныя ўчынкі. Шмат чытае, мысліць прагматычна. Актыўны ў гутарцы, таварыскі, не сціплы. Голас за кадрам. «Бомба». Радавы, з’яўляецца блізкім «Кулі». Выхадзец з вёскі. Любіць шмат паесці. Просты ў зносінах, яго дастаткова лёгка падмануць. «Штык». Уваходзіць у лік кампаніі «Кулі» і «Бомбы». Быў адлічаны з вышэйшай навучальнай установы ў сувязі з вялікай слабасцю да прадстаўніцам прыгожага полу. Генерал «Баця» Талалаеў. З’яўляецца начальнікам, якога баяцца ўсе салдаты і афіцэры. Нягледзячы на сваю жорсткасць, паводзіць сябе справядліва. Генерал з рысамі, якія сфарміраваліся ў савецкі час, са сваімі мінусамі і слабасцямі.
У ролях
Здымачная група Рэжысёр: Раман Качанаў Аўтары сцэнарыя: Раман Качанаў, Іван Ахлабысцін Аператар: Анатоль Сусекаў Мастак:
Тэхнічныя дадзеныя Мастацкі фільм, каляровы.
Прызы 2000 — Прыз ФІПРЭСІ на АРКФ у Сочы «For its humour and for the ironic look on Russian society which allows to overcome tragedies of everyday life and might open doors to the new cinema»; 2000 — Прыз Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў на АРКФ у Сочы; 2000 — Прыз «» «За найлепшы кінасцэнар».
Цікавыя факты Пераклад «ДМБ» усім вядомы — дэмбель. Рэжысёр фільма хацеў укласці ў яго пэўную сэнсавую нагрузку — адлюстраванне спецыфікі расійскай арміі, і гэта ў яго атрымалася. Услед за гэтым фільмам рушыў бурны шквал парафразаў і перайманняў, як тэме фільма, так і яго стылістыцы. Кінастужка ўключыла ў сябе большую частку існуючых традыцый, анекдотаў пра жыццё ў войску. Гэты фільм пра «маладых і дзядоў», пра «прапараў і старлеяў», пра кранальных салдатаў, важных генералаў. У «ДМБ» можна ўбачыць і шмат новых і незвычайных гэгаў, праявы ненавуковай фантастыкі, нестандартнай лексікі і іншае. У гэтым фільме прадстаўлена шмат невядомых акцёраў, а таксама некалькі вядомых акцёраў, а менавіта: Аляксандр Бяляўскі («Месца сустрэчы змяніць нельга»), Юозас Будрайціс («Ніхто не хацеў паміраць») і іншыя. Калі Раман Качанаў стварыў гэты фільм, мяркуючы па ўсім ён сам не чакаў такога поспеху, і без супраціву аддаў права на сіквел, а сам захапіўся экранізацыяй рамана Ф. М. Дастаеўскага «Ідыёт» — кінафільм «». Пры першым выданні фільма на DVD у фільмаграфію рэжысёра Рамана Качанава памылкова ўключылі фільмы, створаныя яго бацькам, вядомым мультыплікатараў . Герой галюцынацый аднаго з герояў фільма — «Карлсан, які жыве на даху», які прысутнічаў у сцэнары фільма, які пасля быў заменены на «Чабурашку, які шукае сяброў». Гэтая змена адбылася ў знак павагі да бацькі рэжысёра фільма, які зняў серыю мультфільмаў пра Чабурашку. У фільме гучыць песня «Рускі рэнесанс» маскоўскага рок-гурта сярэдзіны—канца 1980-х гадоў «Тупыя». Аўтар тэкстаў — Дзмітрый Голубеў. У цяперашні час група практычна не выступае з канцэртамі і запісамі. У пачатку фільма, у сцэне, калі размаўляе з паслушнікам храма бога , якія спрабуюць з-за сваіх перакананняў адмазацца ад тэрміновай службы ва ўзброеных сілах, на сцяне, за спіной ваенкама вісіць, мяркуючы па ўсім, рэпрадукцыя карціны «» вядомага рускага мастака-баталіста . У лазарэце знаходзяцца пяцёра тунгусаў. Аднак калі аднаго прывялі да дэмбеля Лаўрова, той выдаў на «Мен орисша білмеймің», што ў перакладзе з казахскай мовы азначае «Я не ведаю рускай мовы».
Крыніцы
Спасылкі «ДМБ» на сайце FIPRESCI
Катэгорыя:Фільмы Расіі Катэгорыя:Кінакамедыі Катэгорыя:Фільмы паводле алфавіта Катэгорыя:Фільмы 2000 года