Лю́фтвафэ ( — паветраны род войскаў) — назва германскіх ваенна-паветраных сіл у складах рэйхсвера, вермахта і бундэсвера. У беларускай мове гэта назва звычайна ўжываецца да ВПС вермахта перыяду Трэцяга рэйха (1933—1945).

Люфтвафэ ў складзе вермахта Станаўленне гэтага віду ўзброеных сіл пачалося ў 1933 годзе. Галоўнакамандуючым сіламі люфтвафэ вермахта з’яўляўся Герман Герынг (9 сакавіка 1935 года — 23 красавіка 1945 года), пасля генерал-фельдмаршал і рэйхсмаршал, які адначасова ўзначальваў і Рэйхсміністэрства авіяцыі. Апошняе ажыццяўляла кіраўніцтва авіяцыйнай прамысловасцю, грамадзянскай авіяцыяй і авіяцыйна-спартыўнымі арганізацыямі.

Структурная арганізацыя і абазначэнне У даваенныя гады Германія была падзелена на паветраныя акругі (), камандуючым якіх падпарадкоўваліся ўсе злучэнні ВПС на іх тэрыторыі.

Першапачаткова ў люфтвафэ былі створаны два кіруючых штаба: Генеральны штаб () і Галоўны штаб (). Вясной 1942 года іх аб’ядналі ў Галоўнае камандаванне люфтвафэ ( — OKL).

Да 1939 года склалася арганізацыйная структура люфтвафэ (распрацавана Герынгам і Мільхам), захаваўшаяся на працягу ўсёй Другой сусветнай вайны.

Флаты Вышэйшым аператыўным злучэннем ў люфтвафэ стаў паветраны флот (). Першапачаткова ў складзе люфтвафэ былі тры паветраных флоту з зонамі адказнасці на тэрыторыі Германіі. Пасля захопу тэрыторый суседніх краін у пачатку Другой сусветнай стала пяць паветраных флатоў. У дадатак да іх у 1943 годзе быў сфарміраваны адзін (6-ы), а ў 1944 годзе яшчэ два флоту (10-ы і флот «Рэйх»). На працягу 1940—45 гадоў кожны з флатоў дзейнічаў на пэўным тэатры ваенных дзеянняў. Агульная адказнасць паветраных флатоў была наступнай: 1-ы паветраны флот: паўночны фланг Усходняга фронту, у канцы лютага 1945 года паніжаны да камандавання люфтвафэ «Курляндыя»; 2-і паветраны флот: з 1940 па 1942 год — цэнтральны ўчастак Усходняга фронту. З 1942 года на Міжземнамор’і. У верасні 1944 года перадаў свае функцыі камандаванню люфтвафэ ў Італіі; 3-і паветраны флот: кантраляваў тэрыторыю Германіі і Францыі, у верасні 1944 года ператвораны ў камандаванне люфтвафэ «Захад», якое ўвайшло ў паветраны флот «Рэйх»; 4-ы паветраны флот: паўднёвы фланг Усходняга фронта, 14 красавіка 1945 года пераўтвораны ў 4-е камандаванне люфтвафэ, уключанае ў 6-ы паветраны флот; 5-ы паветраны флот: Паўночны ТВД, уключаючы Нарвегію і Фінляндыю, у верасні 1944 года перадаў свае функцыі камандуючаму люфтвафэ ў Нарвегіі; 6-ы паветраны флот: цэнтральны ўчастак Усходняга фронту; 10-ы паветраны флот: кантраляваў запасныя і навучальныя часці люфтвафэ; паветраны флот «Рэйх»: СПА Германіі. Акрамя гэтага ў розны час існавалі незалежныя ад флатоў камандавання люфтвафэ, — напрыклад, камандаванне люфтвафэ «Паўднёвы Усход» у маі —кастрычніку 1944 года кантралявала Югаславію, Албанію і Грэцыю.

Флот складаўся з карпусоў () і дывізій (). Асноўнымі ж баявымі адзінкамі ў люфтвафэ з’яўляліся эскадра (), група () і эскадрылля (). Штатная эскадрылля люфтвафэ складалася з 12 самалётаў.

У камандуючага паветраным флотам было званне «генерал-оберст» ці «генерал-фельдмаршал».

Эскадра Асноўнай тактычнай адзінкай была эскадра. Кожная поўная эскадра ўключала штабное звяно і 3—4 групы (часам 5): усяго ад 110 да 150 самалётаў. Ёй прысвойваўся нумар з арабскіх лічбаў, перад якім ставіўся прэфікс, вызначаўшы тып эскадры, напрыклад, JG 51 — Jagdgeschwader (знішчальная эскадра) 51. Камандаваў эскадрай гешвадэркамадор (, скарочанае пазначэнне — Kdre.).

У дакументах эскадры пазначаліся абрэвіятурамі: знішчальная () — JG; начных знішчальнікаў () — NJG; цяжкіх знішчальнікаў () — ZG; штурмавікоў () — SG (з 1943 г.) ці Sch.G (да 1943 г.); начных штурмавікоў () — NSG; бамбардзіровачная () — KG; хуткасных бамбардзіроўшчыкаў () — SKG; пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў () — St.G; транспартная авіяцыя () — KGzbV (да 1943 г.) ці TG (Transport-geschwader транспартная эскадра, з 1943 г.); вучэбна-баявая () — LG. авіяцыя спецыяльнага назначэння ( — zbV.

Група Група, якая мела ў розны час па штату 40—50 самалётаў, складалася з штабнога звяна і трох эскадрылляў. Ёй камандаваў групенкамандэр (, скарочана — Kdr.)

Нумар групы пісаўся рымскімі лічбамі, праз касую рысу давалася абазначэнне эскадры. Калі эскадра была камбінаванай, пасля нумара групы ў дужках паказвалася прызначэнне групы. Напрыклад: I/JG 27 — I група 27-й знішчальнай эскадры; I(J)/ LG 2 — I група лёгкіх знішчальнікаў 2-й вучэбна-баявой эскадры;

Эскадрылля Эскадрылля мела ў сваім складзе ад 12 да 16 самалётаў. Нумарацыя эскадрылляў у эскадры была скразной: у I групу ўваходзілі 1-я, 2-я і 3-я эскадрыллі, у II — 4-я, 5-я, 6-я і г. д. Нумар эскадрыллі запісваўся арабскай лічбай з кропкай. За нумарам праз дроб было абазначэнне эскадры або групы (калі група не ўваходзіла ў склад эскадры). У дужках магло ўдакладняцца прызначэнне эскадрыллі: 1./JG 27 — 1-я эскадрылля (у складзе I групы) 27-й знішчальнай эскадры; 7./KG 76 — 7-я эскадрылля (у складзе III групы) 76-й бамбардзіровачнай эскадры; 10.(Jabo)/JG 2 — 10-я (знішчальна-бамбардзіровачная) эскадрылля 2-й знішчальнай эскадры; 3.(F)/Aufkl.Gr 22 — 3-я (дальнеразведвальная) эскадрылля 22-й разведвальнай групы; скарочаны варыянт -3./(F)22; 1./Aufkl.Gr Ob.d.L. — 1-я эскадрылля разведвальнай групы, непасрэдна падначаленая галоўнаму камандаванню люфтвафэ; 1./KGr 106 — 1-я эскадрылля 106-й бамбардзіровачнай групы; Stab/ZG 2 азначала штабное звяно 2-й эскадры цяжкіх знішчальнікаў. Эскадрыллі, у сваю чаргу, дзяліліся на звёны (), якія ў большасці родаў авіяцыі складаліся з трох самалётаў. У знішчальных частках меліся звёны з чатырох самалётаў (), падзяляўшыяся яшчэ на пары ().

Склад эскадраў, груп і эскадрылляў вар’іраваўся ў залежнасці ад задач, пастаўленых перад імі, наяўнасці самалётаў і лётнага складу, умоў тылавога забеспячэння і гэтак далей. Асабліва гнуткай арганізацыяй адрознівалася знішчальная авіяцыя, у якой звычайнай з’явай было вядзенне баявых дзеянняў групамі адной эскадры (або нават эскадрыллямі), якія знаходзіліся на адлегласці некалькіх сотняў кіламетраў адна ад адной. Такія падраздзяленні дзейнічалі адасоблена, у залежнасці ад склаўшайся баявой абстаноўкі на дадзеным участку фронту.

Дзяленне разведвальнай і марской структур люфтвафэ Разведвальная і марская авіяцыя эскадраў не мела (там структурных адзінак вышэй групы не было) і дзялілася непасрэдна на групы, у адпаведнасці з прызначэннем: група блізкіх (франтавых) разведчыкаў () — IMA.Gr; група далёкіх разведчыкаў () — FA.Gr; група марскіх разведчыкаў () — SA.Gr; група начных разведчыкаў () — A. Gr.Nacht; група карабельнай авіяцыі () — B. FI.Gr; група берагавой авіяцыі () — Ku.FI.Gr.

Спецназ люфтвафэ Існавалі таксама групы спецыяльнага прызначэння: выпрабавальная група () — Er.Gr або Erpr.Gr; група падрыхтоўкі папаўненняў () — Erg.Gr; планерная група (); разведвальная група галоўнага камандавання люфтвафэ (стратэгічнай разведкі) — Aufkl.Gr. Ob.d.L; група спецыяльнага прызначэння (пад улікам Waffen SS) — Luftwaffe SS; група спецыяльнага прызначэння марской авіяцыі (пад улікам Krigsmarine).

Наземныя часці люфтвафэ У склад люфтвафэ ўваходзілі наступныя наземныя воінскія падраздзяленні«Luftwaffe Field Divisions 1941-45», Oxford 1990, Osprey Publishing Ltd., ISBN 1-85532-100-9: сувязныя часці, часткі аэрадромнага абслугоўвання і будаўнічыя з 1935 года; зенітна-артылерыйскія часці, з 1935 года (на снежань 1944 года 816 200 чалавек); парашутна-дэсантныя часці — з 1936 года парашутна-дэсантны батальён (): утвораны ў складзе палка «Генерал Герынг» (), падпарадкаванага асабіста Герману Герынгу, у 1938 годзе стаў ядром 7-й паветранай дывізіі (); да красавіка 1945 года створана 11 паветраных (парашутна-дэсантных) дывізій; пяхотныя часці, са студзеня 1942 года: першыя пяхотныя батальёны люфтвафэ з наземнага персаналу былі ўтвораны ў студзені 1942 года ў час Маскоўскай бітвы для абароны інфраструктуры люфтвафэ ад партызан і дэсантаў РСЧА, але былі распушчаны да снежня 1942 года; з кастрычніка 1942 года з прычыны вялікіх страт вермахта на Усходнім Фронце пачынаецца фарміраванне палявых рэгулярных дывізій люфтвафэ (), і да мая 1943 года была створана 21 палявая (пяхотная) дывізія люфтвафэ; у лістападзе 1943 года перайшлі (акрамя зенітных частак) пад кіраванне Сухапутных УС (); матарызаваная дывізія «Герман Герынг», з верасня 1943 года. У склад люфтвафэ ўваходзіў Форшунгсамт (; літар. навукова-даследчы інстытут) — назва службы разведкі і контрразведкі. Меліся аддзелы крыптаграфіі.

Гісторыя

Папярэднік люфтвафэ — «Імперскія ваенна-паветраныя сілы» () былі арганізаваны ў 1910 годзе, з з’яўленнем ваеннай авіяцыі. Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне, па ўмовах Версальскага дагавора (1919), ёй было забаронена мець уласную ваенную і грамадзянскую авіяцыю. Аднак у 1922 годзе забарона на грамадзянскую авіяцыю была знята з некаторымі абмежаваннямі. Цікавасць да ваеннай авіяцыі ў дзяржаве была вельмі вялікая, таму яна стваралася пад выглядам авіякружкоў і іншых грамадзянскіх фарміраванняў.

Да сярэдзіны 1920-х гадоў у Германіі была створана высокаэфектыўная авіяцыйная прамысловасць (заводы «Фокевульф» у Брэмене, «Дарнье» у Фрыдрыхсгафене, «Хейнкель» у Варнемюндзе, «Юнкерс» у Дэсау, «Месершміт» у Аўгсбургу). У той час, як перамогшыя саюзнікі ўсё яшчэ лёталі на састарэлых драўляных біпланах, нямецкія канструктары распрацавалі больш сучасныя металічныя монапланы з вольнапад’ёмным крылом і прыбіраючыміся шасі.

Рэарганізаваная авіякампанія «Люфтганза», атрымаўшы дазвол на камерцыйныя рэйсы ў Заходняй Еўропе, стала ў тэхнічным дачыненні самай сучаснай авіякампаніяй у свеце. У парушэнне Версальскай дамовы, баявыя экіпажы праходзілі падрыхтоўку ў чатырох лётных школах «Люфтганзы», набываючы вопыт у начных і ўсепагодных умовах.

Калі Гітлер у 1933 годзе стаў канцлерам, ён ужо меў сур’ёзную фінансавую базу для стварэння новых ваенна-паветраных сіл. Былі знойдзены буйныя капіталаўкладанні для будаўніцтва люфтвафэ. Рэйхскамісарам ваенна-паветраных сіл з неабмежаванымі паўнамоцтвамі быў прызначаны намеснік фюрара Герман Герынг, былы падчас 1-й сусветнай вайны высакакласным лётчыкам. Менавіта яму Гітлер даручыў стварэнне самага магутнага ў свеце паветранага флоту. Не маючы магчымасці займацца выключна авіяцыйнымі справамі, Герынг запрасіў у сваю міністэрства былога дырэктара «Люфтганзы» Эрхарда Мільха, які апынуўся менавіта тым чалавекам, які быў здольны справіцца з гэтай задачай. Падначаленым Мільха з’яўляўся генерал-лейтэнант Вальтэр Вефер, неафіцыйны начальнік штаба люфтвафэ і шэф упраўлення авіяцыі, у мінулым пяхотнік. Пад кіраўніцтвам Герынга, Мільха і Вефера, якія працавалі ў абстаноўцы найстрогай сакрэтнасці і пры поўнай падтрымцы Гітлера, па ўсёй Германіі разгарнулася будаўніцтва новых авіяцыйных заводаў, аэрадромаў і трэніровачных баз. У сакавіку 1935 года фюрар адчуў, што новыя ваенна-паветраныя сілы Германіі ўжо набралі дастатковую моц, каб прадэманстраваць іх ўсім свеце. Да гэтага часу люфтвафэ налічвала 1888 самалётаў рознага тыпу і каля 20 тысяч чалавек асабовага складу. Паведамленні аб моцы нямецкай авіяцыі выклікалі паніку за межамі Трэцяга рэйха.

Сітуацыя да пачатку Другой міравай вайны Да 1939 году, да пачатку Другой міравых войны перавага люфтвафэ забяспечвалася, з аднаго боку, вопытам Грамадзянскай вайны ў Іспаніі (неабходна адзначыць, што савецкія лётчыкі мелі такую ж магчымасць набраться вопыту ў той самай Іспаніі), у якой выкарыстоўваліся такія самалёты, як Ju-87 і Bf. 109, з іншага боку — новай тактыкай і тэхналогіямі.