Вале́рый Па́ўлавіч Ярашэ́ўскі (, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны служачы.
Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1972), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).
У 1972—1992 гадах — інжынер, старшы інжынер, вядучы інжынер, начальнік сектара, начальнік аддзела НДІ сродкаў аўтаматызацыі.
З 1992 па 1993 гады — начальнік аддзела, намеснік начальніка Мінскай цэнтральнай мытні.
У 1993—2000 гадах працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам упраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 2000 па 2004 гады з’яўляўся начальнікам галоўнага ўпраўлення кантролю за знешнеэканамічнай дзейнасцю Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
З 2004 года па 15 красавіка 2011 годаУказ Президента Республики Беларусь от 15 апреля 2011 года № 150 «Об освобождении от должности В. П. Ярошевского» працаваў дырэктарам Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2008 года па снежань 2010 года з’яўляўся намеснікам старшыні Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызмуЯрошевский Валерий Павлович (Беларусь).
З 2011 па 2012 гады — саветнік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментары».
Узнагароды ордэн Пашаны, медаль «За працоўныя заслугі» (2003)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2003 года № 54 «Аб узнагароджанні групы работнікаў органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», ордэн Айчыны ІІІ ступені (15 мая 2008)http://laws.newsby.org/documents/ukazp/pos00/ukaz00214.htm.
Спасылкі Ярошевский Валерий Павлович Состав редакционного совета журнала «Государственный контроль: практика, анализ, комментарии» В разведку — с калькулятором
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Беларусі