Брухараснічныя чэрві, гастратрыхі (Gastrotricha) — тып (або клас) чарвей.

Апісанне Дробныя жывёлы. Насяляюць моры і прэснаводныя вадаёмы. Падобны да калаўротак, хутка плаваюць у вадзе з дапамогай дзкюх падоўжаных палос раснічак на бруху. Цела (даўжыня 0,5—1,5 мм) падоўжанае, часта бутэлькападобнае, укрытае лускаватай кутыкулай з шчаціннамі. Ёсць органы хімічнага пачуцця.

Пашырэнне У сусветнай фаўне некалькі соцень марскіх і прэснаводных відаў, у вадаёмах Беларусі каля 50 відаў (у т. л. , , , , ).

Асаблівасці біялогіі Страваванне ўнутрыклетачнае.

Гермафрадыты або раздзельнаполыя. Развіццё без метамарфозы.

Кормяцца дробнымі арганізмамі, у т. л. інфузорыямі.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Тыпы жывёл