Брашоў (, , ) — восьмы па велічыні горад Румыніі, сталіца рэгіёна Брашоў. Знаходзіцца ў цэнтральнай часці краіны, вобласці Трансільванія.

Гісторыя Кранштацкая крэпасць была заснавана ў 1211 годзе Тэўтонскім ордэнам. Упершыню згадваецца як Брашоў пад 1251 годам. У сярэднявечных дакументах горад называўся рознымі назвамі, як то Браска, Браса, Стэфанопаліс, Кранштат і Брашоў. Дзякуючы ўдаламу геаграфічнаму становішчу і гандлёвым сувязям з Малдовай і Валахіяй, горад стаў адным з самых важных эканамічных цэнтраў Трансільваніі.

Іаганес Гонтэр, правадыр трансільванскіх пратэстантаў, нарадзіўся і памёр у Брашове. Менавіта тут ён арганізаваў першую ў Трансільваніі друкарню ў 1535 годзе, і менавіта тут ўбачыла свет першая друкаваная кніга на румынскай мове. Ужо ў 1559 годзе тут існавала румынамоўная школа — верагодна, першая ў краіне.

У 1987 годзе жыхары Брашова падняліся супраць рэжыму Чаўшэску. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Брашоўскае паўстанне.

Насельніцтва Насельніцтва Брашова складае 284.596 чалавек (2002). Этнічныя групы: Румыны 258.042 (90,66 %) Венгры 23.204 (8,54 %) Немцы 1.717 (0,6 %) Цыганы 762 (0,26 %) Іншыя 871 (0,31 %)

Культурныя і гістарычныя помнікі Царква Св. Барталамея — самы стары помнік Брашова. Пабудавана ў 1223 годзе. Царква Св. Мікалая — пабудавана ў 14 стагоддзі. Чорная Царква — царква была пабудавана ў 1380 годзе як Царква Св. Марыі. Сваю сучасную назву яна атрымала, будучы часткова разбурана вялікім пажарам ў 1689 годзе. |thumb|150px|ritht|Чорная Царква Першая румынская школа — вядома з 1495 года. Тут была надрукавана значная частка першых румынскіх кніг. Брама Кацярыны — адны з самых старых варот Брашова.

Музеі Музей гісторыі Музей этнаграфіі Музей мастацтва Музей першай школы

Канцэртныя залы і тэатры Філармонія Палац оперы Тэатр драмы Тэатр марыянеткі

Гарады-пабрацімы Д’ёр, Венгрыя Касторыя, Грэцыя Кемер, Турцыя Кліўленд, ЗША Ліверпул, Вялікабрытанія Мінск, Беларусь Нетанія, Ізраіль Познань, Польшча Рышон-ле-Цыён, Ізраіль Тамперэ, Фінляндыя Твардагора, Польшча Тур, Францыя Хольсцебро, Данія

Гл. таксама IAR

Спасылкі Сайт горада Брашаў. Віртуальная экскурсія

Катэгорыя:Гарады Румыніі