Шчаці́нка — возера ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Сож.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Размешчана на левабярэжнай пойме Сажа, насупраць вёскі Парадзіна, за 1 км у напрамку на захад ад вёскі Засожжа. У возера ўпадаюць некалькі ручаёў і меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа