Сарын Грындзяну (; нар. , Карансебеш, Караш-Северын, Румынія) — румынскі палітык. Прэм’ер-міністр Румыніі з 4 студзеня па 29 чэрвеня 2017 года.

Біяграфія Сарын Грындзяну нарадзіўся ў СРР у снежні 1973 года. У 1997 годзе скончыў аддзяленне інфарматыкі матэматычнага факультэта Універсітэта Тымішаары. Неўзабаве ён стаў займацца палітыкай.

Грындзяну быў членам Палаты дэпутатаў ад Сацыял-дэмакратычнай партыі да мясцовых выбараў чэрвеня 2016 года, калі ён стаў прэзідэнтам акруговага савета жудзеца Тыміш.

Таксама ён быў міністрам камунікацый ва ўрадзе Віктара Понта ў перыяд з 17 снежня 2014 года па 17 лістапада 2015 года.

28 снежня 2016 года, пасля таго, як прэзідэнту не спадабалася кандыдатура Севіл Шайдэх, Грындзяну быў вылучаны Сацыял-дэмакратычнай партыяй на пасаду прэм’ер-міністра Румыніі. Праз 2 дні прэзідэнт Клаус Яханіс афіцыйна пацвердзіў яго прызначэнне.

Прэм’ер-міністр Уступіў на пасаду прэм’ер-міністра краіны 4 студзеня 2017 года. У гэты дзень яго кабінет быў затверджаны парламентам Румыніі. Пакінуў пасаду пасля канфлікту з лідарам партыі Лівіу Драгняй. Пасля пратэстаў у Румыніі 2017 года Сарын Грындзяну адмовіўся ад прыняцця скандальнага карупцыйнага закона, але Драгня жадаў яго прыняцця і спрыяў адсоўванню Грындзяну з пасадыПарламент Румынии снял с поста премьер-министра Сорина Гриндяну.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Румыніі