Ігар Віктаравіч Ржавіцін (, Дзягцярск, Свярдлоўская вобласць — , Грузія), расійскі ваенны лётчык, Герой Расіі. Штурман-выпрабавальнік Службы лётных выпрабаванняў знішчальнай авіяцыі Лётна-выпрабавальнага цэнтра 929-га Дзяржаўнага лётна-выпрабавальнага цэнтра імя В. П. Чкалова, палкоўнік.

У авіяцыі з 1986 года. У 1990 годзе скончыў Чэлябінскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча штурманаў. Накіраваны па размеркаванню ў 3-і бамбавальны авіяцыйны полк у складзе 4-й паветранай арміі (Паўночная група войскаў, Польшча). Пасля выхаду часці з Польшчы і яе расфармавання накіраваны для далейшай службы на Далёкі Усход (Прыморскі край, с. Крэмава, аэрадром "Азёрная Падзь"). Штурман экіпажа штурмавіка Су-24, штурман звяна, з 1996 года - памочнік штурмана бамбавальнай эскадрыллі.

У жніўні 2008 года прымаў удзел у баявых дзеяннях у Паўднёвай Асеціі па выратаванню асяцінскага насельніцтва ад генацыду і прымусу Грузіі да міру. Падчас налёту 9 жніўня 2008 года на падпадзяленні грузінскіх войскаў быў збіты і катапультаваўся. Пасля прызямлення загінуў у баі з грузінскімі сіламі.

За мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцця палкоўніку Ржавитину Ігару Віктаравічу Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі № 1349 ад 11 верасня 2008 года прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі пасмяротна.

Пахаваны ў горадзе Рэўда.

Спасылкі

Катэгорыя:Памерлі ў Паўднёвай Асеціі Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Героі Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Кавалеры ордэна «За ваенныя заслугі» Катэгорыя:Выпускнікі Чалябінскага ваеннага авіяцыйнага інстытута штурманаў Катэгорыя:Авіяцыйныя штурманы Расіі Катэгорыя:Штурманы-выпрабавальнікі Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Паўднёвай Асеціі (2008) Катэгорыя:Загінулі пры выкананні службовых абавязкаў