Ваўча́ (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бягомльскага сельсавета.
Знаходзіцца за 32 км ад горада Докшыцы, за 165 км ад Віцебска.
Гістарычныя звесткі Згадваецца ў 135 годзе, цэнтр капітульнага маёнтка. У XVI—XVII стагоддзях у складзе ўладанняў Віленскага біскупства. З 1861 года ў Бягомльскай воласці Барысаўскага павета. З 1924 года ў Бягомльскім раёне.
У міжваенны перыяд у ваколіцах вёскі («Лагчына» ці «Ведзьмава/Чортава балоцца») месціўся палігон для расстрэлаў. Маюцца звесткі аб выкарыстанні палігона пасля 1939 года ў дачыненні да рэпрэсаваных жыхароў Заходняй Беларусі.
У час Вялікай Айчыннай вайны вёска была часткова знішчана. Адноўлена пасля вайны. З 1960 года вёска ў складзе Докшыцкага раёна.
Старажытнае насельніцтва Тып сельскіх жыхароў бярэзінскіх вярхоў аднаўляецца антраполагамі паводле пахаванняў у каменным некропалі ХІІ-ХVІ ст. "Ваўча"Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое: коллективная монография. Москва: АМА-ПРЕСС, 2025. С. 164-172..
Насельніцтва 1995 год — 199 жыхароў, 105 двароў.
Славутасці Курганны могільнік (XI—XIII стагоддзі) — .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бягомльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна